Навіны

У Беларусі зафіксавалі 31 508 выпадкаў каранавіруса. Як вядуць статыстыку ў іншых краінах

Па стане на 19 траўня ў Беларусі зарэгістравана 31 508 чалавек з станоўчым тэстам на каранавірус, паведамляе Міністэрства аховы здароўя. Ачунялі і выпісаныя 10 620 пацыентаў, 175 чалавек з выяўленым раней COVID-19 памерлі.

За суткі лабараторна пацвердзілі 936 новых выпадкаў COVID-19, паводле афіцыйных дадзеных памерлі 4 чалавекі, 490 чалавек выпісалі.

З пачатку распаўсюджвання каранавіруса ў Беларусі правялі 375 076 тэстаў, з іх за апошнія суткі - 10 757.

Статыстыка знерухомела

28 красавіка, паводле паведамлення Міністэрства аховы здароўя, было выяўленна 919 новых выпадкаў COVID-19 за дзень. Пасля гэтага штодзённая статыстыка практычна не мянялася: за дзень выяўлялі мінімум 784, максімум 973 выпадкі, у сярэднім 918,238 інфікаванага за дзень, падлічыла «Радыё С**бода». Статыстыка па смерцях такая ж стабільная: звычайна 4 ці 5 прызнаных летальных зыходаў (мінімум 2, максімум 7, у сярэднім 4,57 за дзень).

На цяперашні момант ад COVID-19 у Беларусі памерла 0,6% заражаных.

Як лічаць у іншых краінах

У Швецыі з яе найвышэйшым узроўнем жыцця і развітай медыцынай, дзе таксама адмовіліся ад каранціну і маюць 30,1 тысячы пацверджаных выпадкаў COVID-19, колькасць смяротных выпадкаў вышэйшая ў некалькі разоў — 3679 (ці 12%). Агулам па Еўропе працэнт смяротнасці ад каранавіруса вагаецца ад 3,5 да 14, адзначае n*.by.

Як вядзецца статыстыка ў Беларусі, Мінздароўя не тлумачыць. Часам у пасведчаннях аб смерці фігуруе дыягназ «неўдакладненая пнеўманія», а сваякі памерлага не ведаюць вынікаў тэсту.

У Польшчы пацверджана 18 529 выпадкаў каранавіруса і 925 смерцяў. Працэнт лятальных зыходаў сярод пацверджаных выпадкаў — 5. Там у статыстыку смяротнасці ўносяцца пацверджаныя выпадкі COVID-19, у каторых галоўным паталагічным механізмам хваробы (тым, што яе выклікала ці адказвала за працяг — НН) была сістэмная запаленчая рэакцыя. Востры рэспіраторны дыстрэс-сіндром, пнеўманія як адныя з праяў запаленчай рэакцыі. Такія выпадкі ўлічваюцца незалежна ад таго, ці чалавек меў хранічныя хваробы, ці не.

У Аўстрыі статыстыка смерцяў таксама ўлічвае тых, хто быў пазітыўна тэставаны на каранавірус. На 18 мая там зарэгістравана 16 176 выпадкаў захворвання і 629 смерцяў (гэта 3,9%). У тамтэйшых пасведчаннях не пішуць, ад чаго памёр пацыент — звычайна проста пералічваюць яго дыягназы.

Лічбы па ЗША выглядаюць так: 1,52 млн выпадкаў COVID-19 і 89 932 смерці (5,9%). Калі COVID-19 адыграў ролю ў смерці пацыента, гэта абавязкова павінна быць пазначана ў пасведчанні. Што адметна — дыягназ можна паставіць і без тэсту на вірус (калі сімптомы і абставіны пераканаўчыя). Тады COVID-19 запісваецца як «верагодны» ці «меркаваны». Асноўную прычыну смерці просяць паведамляць максімальна канкрэтна. Гэта будзе карысна для грамадскай аховы здароўя і навуковых даследавання. Напрыклад, калі вядома, што меў месца COVID-19, лепш пазначыць яго, а не проста «вірусная інфекцыя».

Хроніка каранавіруса ў Гродне

Падзяліцца

Апошнія запісы

Беларускіх гідаў абавязалі ведаць асновы ідэалогіі

Гіды і экскурсаводы ў Беларусі цяпер павінны ведаць асновы дзяржаўнай ідэалогіі. Такое патрабаванне з'явілася ў…

14 мая 2025

Святар з Гродна сустрэўся з новым Папам Львом XIV

Айцец Андрэй Крот з Гродна быў у дэлегацыі беларускіх святароў, якая сустрэлася з новым пантыфікам.…

14 мая 2025

На пляжы ў Ласосна ўсталявалі «празрыстую» распранальню

Фатаграфія кабінкі для перапранання на пляжы ў Ласосна патрапіла ў рэдакцыю Hrodna.life. Драўляныя балкі ў…

14 мая 2025

Гродзенку Вольгу Вялічку выключылі з Каардынацыйнай Рады. Яна даведалася пра гэта выпадкова

Псіхолага і дырэктарку ліквідаванага Гродзенскага дзіцячага хоспісу Вольгу Вялічку выключылі са спісу дэлегатаў Каардынацыйнай Рады…

14 мая 2025

Беларус выратаваў бусляня і выклікаў хвалю спрэчак. Ці можна вяртаць птушанят у гняздо?

Мужчына вяртае ў гняздо буслам птушаня, якое выпала, - такое відэа ў апошні тыдзень набірае…

14 мая 2025

У Гродне пройдзе штогадовы гарадскі выпускны — будзе больш за 2,6 тыс. удзельнікаў

Гарадскі выпускны пройдзе 13 чэрвеня на Савецкай плошчы. Запланавана ўрачыстае шэсце і выступленні беларускіх артыстаў.…

13 мая 2025