На Шчорса адкрылася кавярня, куды можна прыходзіць з жывёламі

Наведвальнікаў з хатнімі жывёламі рады бачыць у новай кавярні «Крепкий Черный». Яна адкрылася ў гандлёвым цэнтры Kazzarma Mall на вуліцы Шчорса, 11а. Установа пазіцыянуе сябе як «Pets friendly».

Уладальнікі кажуць, што для горада гэта новы фармат кавярні. Яны спецыяльна вырашылі адкрыцца ў жылым мікрараёне.

«Цэнтр горада ўжо перанасычаны добрымі кавярнямі і мы выбраліся за рамкі, — адзначае адзін з уласнікаў Аляксей Трэгубаў, які раней працаваў барыста ў „Нашай каве“. — Мы адрозніваемся яшчэ тым, што працуем з веганскі ухілам, а сёння ў Гродне такіх устаноў амаль няма».

Аляксей сам не есць мяса ўжо некалькі гадоў. Практыкуе здаровы лад жыцця і бег басанож.


Чытайце таксама: «Чтобы бегать не обязательно иметь кроссовки». Гродненец рассказывает, почему бегает босиком


«Я стараюся свае ідэі несці ў масы, зараз спрабуем гэта рабіць і праз кавярню. У нас таксама дзейнічае паслуга „Pets friendly“ — гэта азначае, што наведвальнік можа прыйсці да нас з любой жывёлай і гэта не абавязкова сабакі. Мы ўсім радыя».

Для жывёл ва ўстанове ёсць спецыяльныя міскі. Дызайн кавярні распрацавала каманда, якая працавала над ўстановамі ў цэнтры Гродна: «Наша кава» і «Справа».

«Мы прапануем новы падыход да кліента. Кавярня пачынае працаваць з 7:30 раніцы. Многія ідуць на працу або вучобу і могуць забегчы да нас. У меню кава, смузі, гарбата і аўтарскія дэсерты. Кава наша брэндаваная — пад сваім лагатыпам. Гэта той жа „Single Step“ [беларускі брэнд свежаабсмажанай кавы, з якімі працуюць многія кавярні ў Гродне — рэд.], але ён абсмажваецца спецыяльна пад нас», — дадаў Аляксей.

Кавярня «Крепкий Черный» разлічана на 20 наведвальнікаў.

Адрас: Шчорса, 11а
Час працы:
ПН-ЧЦ- 7:30 — 22:00
ПТ-НД -10:00 -23:00

Падзяліцца

Апошнія запісы

Студэнта з Гродна будуць судзіць за паведамленні ў «Беларускі Гаюн»

Тры злачынствы за "экстрэмізм" распачалі супраць падлеткаў у Гродзенскай вобласці ў 2024 годзе. У тым…

24 красавіка 2025

На могілках у Гродне з’явілася пліта расійскага салдата, які ваяваў супраць Украіны

Пліта Ведніка Леаніда Анатольевіча, які, верагодна, загінуў на вайне супраць Украіны, з'явілася ў калумбарыі на…

23 красавіка 2025

Як будзе выглядаць стогадовы дом у стылі канструктывізму на Міцкевіча пасля перабудовы: праект

Драўляны будынак у стылі канструктывізму 1930-х на Міцкевіча, 1 у Гродне перабудуюць у трохпавярховы гатэль…

23 красавіка 2025

У Гродне можна зрабіць здымак райка вока — паслуга падабаецца парам

Макраздымак райка (рус. - радужки) вока можна зрабіць у Гродне на вул. Будзённага. Закаханым прапануюць…

23 красавіка 2025

У Беларусі распрацуюць экскурсію па храмах і могілках Воранаўшчыны

У Нацыянальным агенцтве па турызме прапануюць распрацаваць экскурсію "Па святынях Воранаўшчыны". Аўтар зможа зарабіць 2820…

23 красавіка 2025

Дом быту ў Гродне прадалі на аўкцыёне з пятай спробы

Раней Дом быту на Замкавай, 4 спрабавалі прадаць ужо чатыры разы. У час аўкцыёну, які…

22 красавіка 2025