Горадзенскія музэйнікі зрабілі фота з надпісамі пра сваю тугу па наведніках. Так гісторыка-археалягічны музэй, які месьціцца ў Новым замку, далучыўся да сусьветнага флэшмобу, піша С**бода.

Фатаздымкі зьявіліся на старонцы музэю ў Facebook.

«Ніхто ня хоча памацаць мяне за нос». Гродзенскі музей далучыўся да ўсясветнага флэшмобу
«Ніхто ня хоча памацаць мяне за нос». Гродзенскі музей далучыўся да ўсясветнага флэшмобу

«Ніхто ня хоча бясплатна трапіць у музэй», — нібы кажа касірка. «Ніхто ня хоча памацаць мяне за нос», — сумуе чучала белага мядзьведзя. «Ніхто не пытаецца, ці яны сапраўдныя», — адгукаецца калекцыя матылькоў. «Ніхто ня хоча паціснуць мне руку», — скардзіцца самотны сярэднявечны рыцар.

«Ніхто ня хоча памацаць мяне за нос». Гродзенскі музей далучыўся да ўсясветнага флэшмобу
«Ніхто ня хоча памацаць мяне за нос». Гродзенскі музей далучыўся да ўсясветнага флэшмобу

Як расказалі ў Горадзенскім гісторыка-археалягічным музэі, акцыя прымеркаваная да Міжнароднага дня музэяў, 18 траўня. Раней да гэтага сьвята ў Горадні, як і па ўсім сьвеце, ладзілася Ноч музэяў.

Праз пандэмію імпрэзу перанесьлі на няпэўны час.