Сервіс Samokaro ў Гродне абнавіў дадатак і пачаў яго тэставанне. Для гэтага на вуліцы Гродна выставілі 20 пракатных самакатаў. У нядзелю, а 15: 30 сігнал ад аднаго з іх знік. Пра гэта «АўтаГродна» распавёў уладальнік сэрвісу Samokaro Арцём.

Было выяўлена, што невядомы ўзяў пракатны самакат са стаянкі ля будынка Біпа, каля крамы «МаркаАўтазапчасткі». З ім ён накіраваўся на Стары мост, праехаў па пешаходнай дарожцы на другі бок Нёмана і спусціўся па прыступках на Леванабярэжную. Далей на самакаце паехалі да «Галеры», дзе сігнал знік.

— Мы абшукалі ўсю галеру і ўсю Леванабярэжную. Па ўсіх прыкметах, самакат ўтапілі ў Нёмане. Прашу адгукнуцца кіроўцаў, якія маглі засняць невядомага на мосце ў перыяд 15:20—15:30. Узнагароджанне за кожнае відэа і інфармацыю — гарантую, — кажа Арцём.

Кампанія Samokato яшчэ не звярталася ў міліцыю. Калі невядомы карыстальнік звяжацца сёння да 21:00, заява ў міліцыю падавацца не будзе. Сувязь: + 375 333 774 460.

Падобная гісторыя адбылася ў 2019 годзе з тым жа сэрвісам. Адзін з іх самакатаў разбілі каля «Прыёрбанка» і ўтапілі ў Нёмане. Хулігана знайшлі і апазналі.

ав