Навіны

ЦВК за дзень зарэгістравала адну ініцыятыўную групу. Усім «кандыдатам пратэсту» Статкевіча адмовілі

Сёння ЦВК разглядала пытанні рэгістрацыі ініцыятыўных груп кандыдатаў у прэзідэнты. Агулам падалі дакументы 55 чалавек, у пятніцу зарэгістравалі 4 групы (Лукашэнка, Гайдукевіч, Няпомняшчых, Ганцэвіч), 10 адкінулі (пераважна групы Статкевіча). Сёння зарэгістравалі толькі адну кандыдатку.

ЦВК не зарэгістраваў ініцыятыўную групу Мікалая Статкевіча, спаслаўшыся на тое, што палітык мае судзімасць.

Таксама не зарэгістраваныя «кандыдаты пратэсту» і паплечнікі Статкевіча: Алена Давыдава, Юры Новікаў, Аляксандр Школьнікаў. Адмовілі ў рэгістрацыі і Марыне Адамовіч, жонцы Статкевіча.

Ініцыятыўную групу актывіста з Гродна Мікалая Саляніка не зарэгістравалі, бо нібыта чальцы групы яго не ведалі. У сваю чаргу Салянік заявіў, што яго штогод па 5−6 разоў прыцягваюць да адміністратыўнай адказнасці за палітычную дзейнасць, ён вядомы ў Гродна чалавек і катэгарычна не згодны з тым, што сябры ягонай ініцыятыўнай групы могуць яго не ведаць. Салянік заявіў, што сваім незаконным рашэнне ЦВК правакуе народ на пратэсты.

«Вы не ўяўляеце як бурліць народ, перастаньце нагнятаць абстаноўку! Што вы робіце?» — запытаў ён.

Лідзія Ярмошына заявіла, што Статкевіч і ягоныя паплечнікі хацелі «ўвесці ў калапс працу ЦВК» і сарваць выбары. Яна заявіла, што ў складзе ініцыятыўнай групы «кандыдатаў пратэсту» нібыта была жанчына, інфікаваная каронавірусам. Паводле Ярмошынай, гэтая жанчына нават прыязджала ў ЦВК і «хацела плюнуць у прыёмную, каб заразіць назаўсёды». А калі яе ізалявалі, то яна назвала кантактам першага ўзроўню галоўнага юрыста ЦВК, якому перадавала дакументы.

Ярмошына назвала паводзіны Статкевіча і ягоных паплечнікаў «несумленным"і «подлымі», а апошнія дні «вельмі складанымі» для ЦВК. Ярмошына дадала, што на заўтрашнім паседжанні ЦВК будуць, «на шчасце, адэкватныя людзі», а не паплечнікі Статкевіча.

Зарэгістравалі адну кандыдатку

ЦВК не знайшоў падставаў для адмовы ў рэгістрацыі ініцыятыўнай групы Наталлі Кісель, намесніцы дырэктара транспартнай кампаніі. Кіраўніком ініцыятыўнай групы з’яўляецца актывіст руху грузаперавозчыкаў Сяргей Штода. З групы, паводле ЦВК, 13 чалавек прадаставілі недакладныя звесткі, але іх проста выкрасляць, засталося 147 чалавек.

Наталля Кісель. Фота: Facebook

Чытаце таксама:

Бабарыка: Прэзідэнт гэта менеджар, калі мне гэтую працу не дадуць — не паражэнне

Блогеру Ціханоўскаму, які сядзіць у ІЧУ, далі яшчэ 15 сутак арышту

Падзяліцца

Апошнія запісы

У Гродне пройдзе штогадовы гарадскі выпускны — будзе больш за 2,6 тыс. удзельнікаў

Гарадскі выпускны пройдзе 13 чэрвеня на Савецкай плошчы. Запланавана ўрачыстае шэсце і выступленні беларускіх артыстаў.…

13 мая 2025

Mrs Globe з Гродна Лана Глумакова напісала кнігу пра «жаночы магнетызм»

Заснавальніца рэкламнага агенцтва "На ўра" і ўдзельніца конкурсаў прыгажосці Лана Глумакова выпускае кнігу "Жаночы Магнетызм…

13 мая 2025

Квізы, дэгустацыі і касцюміраваныя экскурсіі. Куды пайсці на Ноч музеяў 2025 у Гродне і вобласці

Ноч музеяў пройдзе ў Беларусі 17 траўня. У Гродне абяцаюць квізы і касцюміраваныя экскурсіі. У…

13 мая 2025

На Юбілейным возеры ў Гродне з’явіцца «Князь Гедымін»

Для мадэрнізацыі пляжу на Юбілейным возеры купяць абсталяванне. Там з'явяцца гульнявы комплекс "Князь Гедымін" з…

13 мая 2025

Банкруціцца гродзенская IT-кампанія, якая супрацоўнічала з фірмамі з Канады і ЗША

Гродзенская IT-кампанія "Цэнтр Прагрэсіўных Распрацовак" падала заяву аб банкруцтве. Доўг фірмы - амаль 302 тыс.…

12 мая 2025

Гатовы бізнэс: на «Куфар» прадаюць бота для запісу на польскую візу

На пляцоўцы «Куфар» з'явіліся аб'явы аб продажы гатовых ботаў, якія дапамагаюць адшукаць і заняць вольныя…

12 мая 2025