Міністр эканомікі і інфраструктуры Эстоніі падпісаў распараджэнне, згодна з якім ад 18 траўня нельга лётаць з Эстоніі ў краіны з высокай рызыкай каранавіруса, такія як Вялікабрытанія, Швецыя, Бельгія, Данія, Турцыя, Беларусь і Расія, паведамляе n*.by са спасылкай на Postimees.
Міністэрства штодня аналізуе эпідэміялагічную сітуацыю ў краінах прызначэння і адкрывае маршруты або абмяжоўвае іх адкрыццё ў адпаведнасці з распаўсюджваннем віруса.
Абмежаванне краін прызначэння, устаноўленае сёння эстонскім міністрам, будзе дзейнічаць з 18 траўня па 7 чэрвеня, пасля чаго Міністэрства эканомікі і камунікацый у супрацоўніцтве з Дэпартаментам здароўя ацэняць далейшую неабходнасць абмежавання.
Як выключэнне абмежаванне паміж Мінскам і Талінам дзейнічае ад 24 траўня бо чакаецца, што людзі вернуцца дадому праз Мінск да 23 траўня.
Паводле афіцыйных звестак Міністэрства аховы здароўя, па стане на 11 лютага ў Беларусі пацверджана 263 551 выпадак каранавіруса (1692 за апошнія суткі), ачунялі і выпісаны 252 068 (1990 за апошнія суткі) пацыентаў, памёрлі 1820 чалавек (9 за апошнія суткі).