Віктар Бабарыка падчас стрыму / facebook.com
16 траўня вылучэнец у прэзідэнты Віктар Бабарыка зладзіў свой першы стрым у instagram. Адначасова відэа глядзела больш за 2270 чалавек, піша euroradio.fm. Бабарыка распавёў пра тэхнічныя моманты, звязаныя з запісам у яго ініцыятыўную групу, і адказаў на пытанні беларусаў.
Ад самага пачатку Бабарыка папярэдзіў гледачоў, што на некаторыя пытанні адкажа толькі пасля рэгістрацыі ЦВК.
«На канфліктныя пытанні адказу даць я не магу, бо ёсць прававыя абмежаванні», — патлумачыў ён.
Бабарыка распавёў, што да яго ў ініцыятыўную групу запісалі ўжо больш за 8 тысяч чалавек.
Былы банкір не захацеў агучыць імёны людзей, якія ўваходзяць у яго каманду, аднак распавёў, што ад моманту прыняцця рашэння вылучацца (гэта адбылося ў панядзелак 11 траўня) ў прэзідэнты ўбачыў новую Беларусь:
«Я зразумеў, што гэта ў маім жыцці проста фантастычна правільны крок. Я ўбачыў такую Беларусь — маладую, гатовую на валанцёрскіх пачатках зрабіць тое, што мне патрэбна».
Таксама Бабарыка параўнаў пасаду прэзідэнта з роляй менеджара, і сказаў, што калі не стане прэзідэнтам, то не будзе ўспрымаць гэта як паражэнне.
«Калі мяне не возьмуць на працу — гэта не паражэнне. Проста тыя, хто мяне наймае, вырашаць, што я не пасую да ролі кіраўніка», — патлумачыў былы кіраўнік «Белгазпрамбанку». Праўда, на пытанне, што будзе рабіць, калі яго ініцыятыўную групу не зарэгеструюць, адказаць адмовіўся — маўляў, такога не можа быць.
«Мае рашэнне не вымушанае, а цалкам базуецца на маіх разважаннях, на ацэнцы маіх магчымасцяў і на разуменні, што я магу зрабіць. 20 гадоў быць кіраўніком адной арганізацыі - гэта няправільна, павінна быць зменнасць», — сказаў ён, маючы на ўвазе сваю працу ў «Белгазпрамбанку».
Праграма Бабарыкі будзе агучаная, калі яго зарэгіструюць кандыдатам у прэзідэнты. Па яго словах, яна ўжо гатовая.
Раней Дом быту на Замкавай, 4 спрабавалі прадаць ужо чатыры разы. У час аўкцыёну, які…
У Threads беларус Дзяніс выказаў здзіўленне наконт таго, што ў гасцініцах і гатэлях Гродна ўсе…
Уладальніцу гродзенскага бара аштрафавалі на 210 рублёў за парушэнне начнога рэжыму працы. Аднак у цэнтры…
Новая ўстанова з'явілася ў старажытным доме на Горкага, 47А. Кавярня “Zолото” ужо працуе ў тэставым…
Уладальнікі "Гарадзенскай кавярні", якая знаходзіцца на вуліцы Маркса, 5, прадаюць установу і з'язджаюць з Гродна.…
Нагодай для гэтага стала абнаўленне гарадскіх пляжаў і неабходнасць абараніць іх ад вандалаў. Зараз на…