Па стане на 14 мая ў Беларусі пацверджана 26 772 выпадкі каранавіруса, паведамляе Мінздароўя. Ачунялі і выпісаныя 8 168 пацыентаў, 151 чалавек з выяўленым раней COVID-19 памёр.
За апошнія суткі выяўлена 947 новыя выпадкі COVID-19, пяць чалавек памерла, 457 чалавек ачунялі і былі выпісаныя.
За ўвесь перыяд распаўсюджвання інфекцыі ў Беларусі правялі 308 156 тэстаў.
Каго тэстуюць на каранавірус
Дзевяты дзень у Беларусі выяўляюць стабільны прырост новых выпадкаў за суткі - больш за 900. Гэта каля 8−8,7% ад колькасці зробленых за дзень тэстаў. Кіраўнік літоўскага Цэнтра прафілактыкі інфекцыйных захворванняў і СНІДу (ULAC), прафесар Саўлюс Чаплінскас ў на t*t.by распавёў, як развіваецца пандэмія і як зразумець, што краіна выйшла на тое самае плато.
Чытайце таксама: Мінздароўя вызначыў, калі тэрміны самаізаляцыі могуць скараціць, а калі працягнуць
Ён патлумачыў, што звычайна на каранавірус спачатку тэстуюцца тыя, у каго ёсць сімптомы. Далей, калі ў дзяржавы з’яўляецца больш тэстаў і магчымасцяў, пачынаюць тэставаць хворых з лёгкімі сімптомамі, потым тэстуюцца усе кантактныя. Далей пачынаюць тэставаць калектывы людзей і ўсіх ахвотных і ў канцы прыходзяць да таго, што тэстуюць ўсіх або пэўныя групы кожны тыдзень.
40% усіх заражэнняў ідзе ад тых, у каго ёсць сімптомы
— Ад каго людзі заражаюцца COVID-19? 40% усіх заражэнняў ідзе ад тых, у каго ёсць сімптомы, а 45% выпадкаў заражаюцца ад бессімптомных, у каго гэтыя сімптомы яшчэ не з’явіліся або яны такія, што чалавек іх нават не заўважае.
5% людзей заражаюцца ад тых, у каго ніколі ніякіх сімптомаў не будзе. І толькі 10% інфікуюцца ад заражаных паверхняў.
Як патлумачыў Саўлюс Чаплінскас, зараз клініка вельмі складаная і сярод сімптомаў можа быць усё што заўгодна.
— Калі ўвесь час тэставаць толькі тых, у каго ёсць сімптомы, то адказ на інфекцыю зацягнецца, бо перадсімптомныя будуць ціха яе распаўсюджваць. Але пры гэтым тыя, у каго сімптомы ёсць, вылучаюць больш віруса, яны больш заразныя.
Беларусь выйшла на плато, але радавацца няма чаму?
— Зразумела, што калі не будзеш тэставаць, нічога не знойдзеш, але трэба дасягнуць такога выніку, каб пазітыўных з усіх пратэставаных у дзень было не больш за 3%, — патлумачыў прафесар. — Калі вы яшчэ больш пашырыце групы тых, каго тэстуеце, уключыце ў іх бессімптомных, а працэнт пазітыўных ў дзень будзе падаць і дасягне 3% і менш, гэта будзе азначаць, што краіна спраўляецца з эпідэміяй. Тады можна сказаць, што пачаўся спад. Яшчэ адзін паказнік спаду, калі ачунялых ў дзень больш, чым новых выпадкаў. Так, паводле паведамленняў СМІ, было ў Кітаі.
Па словах прафесара, штодзённая колькасць выяўленых выпадкаў у Беларусі паказвае, што краіна пакуль у нарастаючай фазе.
«Ну і што, што гэта плато? Калі яно ўвесь час будзе сапраўды такім жа — 8,7% пазітыўных ад усіх тэставаных за дзень, то да 3% па-ранейшаму будзе вельмі далёка «, — патлумачыў Саўлюс Чаплінскас.
Калі няма зніжэння, лічыць прафесар, гэта значыць, што намаганняў, якія прымяняюцца, не хапае. «Можна быць на вельмі дрэнным плато ўвесь час. Але мэта не ў гэтым, а ў тым, паўтаруся, каб было не больш за 3% пазітыўных у дзень ад усіх тэставаных».
Пакуль усё не перахварэюць
Па словах прафесара, у горшым выпадку Беларусь можа прабыць на плато, пакуль усе не перахварэюць.
— Па логіцы, хапае 60−70%, тады, можа быць, пойдзе на спад. Але такую гіпотэзу можна было вылучаць два-тры тыдні таму. Зараз ёсць сумненні наконт таго, ці развіваецца ўстойлівы імунітэт ці не, асабліва ў тых, хто перахварэў у лёгкай форме. Таму застаецца толькі адно — як мага больш намаганняў надаваць хуткаму тэсціраванню, ізаляцыі і лячэнню, і не толькі симптомных, але і бессімптомных, іх кантактаў.
Пры гэтым прафесар адзначыў, што пры ПЦР-рэакцыі (палімеразнай ланцуговай рэакцыі, гэтым спосабам робяць тэсты ва ўсім свеце, і ў Беларусі ў тым ліку. — Заўвага. T*T.BY) — 30−40% вынікаў тэстаў могуць быць памылковаадмоўнымі. Для паляпшэння дыягностыкі трэба як мага хутчэй уводзіць падвойнае тэставанне: і ПЦР, і на антыцелы.