У некаторых выпадках тэрміны працягнуць, у некаторых — наадварот скароцяць. Дакладныя правілы прапісаныя ў пастанове № 49 ад Мінздароўя, якое было апублікаванае на Нацыянальным прававым партале 13 траўня, піша Белсат.

Паводле дакументу, тэрміны самаізаляцыі працягваюцца ў наступных выпадках:

  • калі ў кантакт 1-га ўзроўню выяўляецца COVID-19
  • пры паўторным станоўчым тэсце ў асобы, якая ўжо мае каронавірус
  • на час, калі ў кантакту 1-га ўзроўню яшчэ няма вынікаў медычнага даследавання на апошні дзень самаізаляцыі

Скараціць тэрміны самаізаляцыі могуць толькі для людзей, якія прыязджаюць у Беларусь. І толькі пры ўмове:

  • наяўнасці адмоўнага тэсту на COVID-19, які быў зроблены не пазней чымся за 2 дні да перасячэння мяжы
  • пры хадатайніцтве кампаніі-рэзідэнта Беларусі для замежных працаўнікоў, якія прыехалі ў Беларусь на працу

Рашэнне аб скарачэнні тэрміна самаізаляцыі будзе прымаць арганізацыя здароўя. Пастанова будзе мець моц адразу пасля апублікавання.

Паводле звестак Міністэрства аховы здароўя, па стане на 23 траўня ў Беларусі пацверджаны 35 244 выпадкі каранавіруса, ачунялі 13 528 пацыенты, памёрла 194 чалавек.

Хроніка каранавіруса ў Гродне