«Ноч музеяў» у Гродзенскім дзяржаўным гісторыка-археалагічным музеі пройдзе ў лістападзе 2020 года і будзе прымеркавана да 100-гадовага юбілею музея, паведамілі Hrodna.life ў музеі.

Да Міжнароднага дня музеяў 18 траўня правядуць акцыю пад назвай «Як гэта было». З дапамогай фота-і відэакалажаў створаць рэтраспектыву штогадовых мерапрыемстваў «Дзень і ноч у музеі 2008−2019 гг.».

Усе фота і відэа матэрыялы будуць размешчаныя на афіцыйным сайце музея, а таксама на старонках у сацыяльных сетках.

"Ноч музеяў" у Гродне пераносяць на восень
«Ноч музеяў» у Гродзенскім дзяржаўным гісторыка-археалагічным музеі ў 2019 годзе

А што ў Беларусі?

У Беларусі штогадовая міжнародная акцыя «Ноч музеяў» упершыню пойдзе ў анлайн-фармаце 16 мая. Спецыяльна да гэтай падзеі Нацыянальны гістарычны музей і каманда рок-фолк-оперы «Чарадзей» адаптавалі музычны спектакль для паказу ў прамым эфіры, паведамілі БЕЛТА ў музеі.

Асобныя нумары з рок-фолк-оперы «Чарадзей» прагучаць у акустычным выкананні.

Прамы эфір будзе даступны ў 21.00 бясплатна для ўсіх жадаючых у любым пункце свету. Многокамерная мастацкая здымка ў высокай якасці дазволіць кожнаму гледачу стаць удзельнікам першай у Беларусі «Ночы музеяў» у онлайн-фармаце і пабачыць з розных ракурсаў ўсё, што адбываецца ў выставачных залах.

"Ноч музеяў" у Гродне пераносяць на восень
Рок-фолк опера «Чарадзей»

Што за опера?

Рок-фолк-оперу «Чарадзей» напісаў беларускі кампазітар, сцэнарыст і прадзюсар Раман Арлоў па матывах летапісных крыніц, у якіх згадваецца легендарны полацкі князь Усяслаў Чарадзей. Прэм’ера адбылася ў 2016 годзе ў Белдзяржфілармоніі, затым спектакль быў паказаны каля дзесяці разоў на іншых сцэнічных пляцоўках і ў розных версіях.

Перадрук матэрыялаў Hrodna.life магчымая толькі з пісьмовага дазволу рэдакцыі. Кантакт info@hrodna.life