Жыхара Гродзеншчыны П. падчас восеньскага прызыву вызначылі прыдатным да службы з нязначнымі абмежаваннямі і накіравалі ў вайсковую частку. Хлопец пры гэтым меў прыроджаную паталогію — дэфармацыю грудной клеткі.
У частцы салдат тэрміновай службы пачаў скардзіцца на здароўе. Яго накіравалі на абследаванне. Ваенна-ўрачэбная камісія прызнана яго непрыдатным да вайсковай службы ў мірны час. Салдата датэрмінова звольнілі ў запас.
Захворванне П. мог выявіць лекар-хірург пры медыцынскім аглядзе ў перыяд прызыву, калі б выконваў устаноўленыя методыкі абследавання. Гэта выявіла Цэнтральная ваенна-ўрачэбная камісія Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь.
Вайсковая частка судзіцца з райвыканкамам
Выдаткі часткі на ўтрыманне салдата П. за час яго службы склалі 990 рублёў. Вайсковая частка падала пазоў да Слонімскага райвыканкаму аб спагнанні гэтай сумы. Пазоўнік лічыць, што гэтая сума павінна быць кампенсавана Слонімскім райвыканкам як органам, які стварыў прызыўную камісію, што дапусціла неналежнае медыцынскае абследаванне. Эканамічны суд Гродзенскай вобласці разгледзеў матэрыялы справы.
Адказчык з аргументамі пазоўніка не пагадзіўся. Маўляў, прыроджаную анамалію выявілі ў салдата толькі з-за павялічэння фізічных нагрузак на службе. На іх думку, яе не маглі выявіць ні ў дзіцячай паліклініцы, ні лекарамі медыцынскай камісіі. Такая паталогія сустракаецца вельмі рэдка: 1 выпадак на 30−32 тысячы нованароджаных.
Рашэнне не абскардзілі
Суд выявіў, што дапушчаныя памылкі і невыкананне устаноўленых методык абследавання прывялі да памылковага заключэнні прызыўной камісіі, прызнаў патрабаванні істца законнымі і абгрунтаванымі і спагнаў са Слонімскага раённага выканаўчага камітэта 990 рублёў шкоды, нанесенай незаконным прызывам на тэрміновую ваенную службу.
Рашэнне эканамічнага суда Гродзенскай вобласці ўступіла ў законную сілу і ў вышэйстаячыя інстанцыі не абскардзілася.
В армию весной заберут 150 гродненцев. Несмотря на коронавирус