Аддзяленне рэабілітацыі і далечвання пацыентаў з каранавіруснай інфекцыяй адкрыта ў Гродзенскай універсітэцкай клініцы.

Яно размешчана на базе санаторыя «Нёман-72» і разлічана на сто ложкаў, паведаміў «ГП» Сяргей Лазарэвіч, галоўны ўрач універсітэцкай клінікі.

Аддзяленне створана ў адпаведнасці з загадам Галоўнага ўпраўлення аховы здароўя аблвыканкама. У аддзяленні арганізуюць медыцынскую рэабілітацыю пацыентаў пасля перанесенай інфекцыі ў стацыянарных умовах.

Паводле афіцыйных звестак Міністэрства аховы здароўя, па стане на 11 лютага ў Беларусі пацверджана 263 551 выпадак каранавіруса (1692 за апошнія суткі), ачунялі і выпісаны 252 068 (1990 за апошнія суткі) пацыентаў, памёрлі 1820 чалавек (9 за апошнія суткі).

Хроніка каранавіруса ў Гродне