На вялікай паркоўцы за «Абухоўскім» магазінам цалкам заменяць асфальт. Працы пачнуцца адначасова з перакрыццем вуліцы Вялікая Траецкая для кладкі фінальнага асфальту, паведамляе «АвтоГродно».
Па падліках «АвтоГродно», у пікавыя гадзіны паркоўка змяшчае каля 150 легкавых аўтамабіляў. З-за адсутнасці разметкі, машыны могуць паркавацца ў некалькі шэрагаў, блакуючы адзін аднаму выезд. Цяперашняя рэканструкцыя паркоўкі будзе ўключаць у сябе і яе добраўпарадкаванне, магчыма, разметка тут таксама з’явіцца.
Ці стане паркоўка платнай пасля рэканструкцыі?
Верагодна, гэта пытанне часу. Ідэя аб спагнанні платы з’явілася ў 2017 годзе, адначасова пачалася распрацоўка праектнай дакументацыі. Чакалася, што ўсе грошы ад аплаты паркоўкі паступяць наўпрост у гарадскі бюджэт, а расходавацца будуць на добраўпарадкаванне горада, рамонт стаянак, пасадку кветак, прывядзенне ў парадак газонаў. Аднак ідэя не была рэалізаваная.
Праз тры гады, у пачатку 2020, зноў з’явілася інфармацыя аб тым, што паркоўку магчыма зробяць платнай. Зайшла гаворка аб тым, што ёй патрэбны гаспадар, які б адлічваў ў гарадскі бюджэт 70% выручкі ад абслугоўвання аўтаўладальнікаў. Але дэталёвых рашэнняў на гэты конт няма. Таму пакуль у адрамантаванай паркоўкі статус бясплатнай захаваецца.
У планах — будаўніцтва інфраструктуры
Чакаецца, што на яе будуць заязджаць турыстычныя аўтобусы. Таму ў планах — будаўніцтва грамадскай прыбіральні і стварэнне ўсёй інфраструктуры, каб і турысты маглі там спыняцца, і гараджане, атрымаўшы адпаведны камфорт.