6 траўня БТ назвала фэйкам зьвесткі расейскага Першага каналу, што Беларусь — на трэцім месцы ў Эўропе паводле прыросту захворваньняў на каранавірус на мільён насельніцтва. Цяпер Беларусь паводле гэтага паказьніку на першым месцы ў Эўропе, піша С**бода.
Менавіта гэта вынікае з аналізу дадзеных на сайце worldometers.info за 10 траўня. У гэты дзень у Беларусі было выяўлена 97 новых выпадкаў захворваньня COVID-19 — гэта пятае месца ў сьвеце сярод 214 дзяржаў і тэрыторый і першае — у Эўропе сярод 50 краін.
Наступнай за Беларусьсю паводле гэтага паказьніку ў Эўропе ішла Расея — 75 новых захворваньняў на мільён насельніцтва.
Усяго ў Расеі ў гэты дзень было 11 012 выпадкаў захворваньня (другое месца ў сьвеце пасьля ЗША), а ў Беларусі — «усяго» 921 выпадак. Але насельніцтва Расеі ў 15 разоў большае. Таму і атрымліваецца, што колькасьць новых захворваньняў на душу насельніцтва ў Беларусі большая, чым у Расеі.
Паводле афіцыйных звестак Міністэрства аховы здароўя, па стане на 11 лютага ў Беларусі пацверджана 263 551 выпадак каранавіруса (1692 за апошнія суткі), ачунялі і выпісаны 252 068 (1990 за апошнія суткі) пацыентаў, памёрлі 1820 чалавек (9 за апошнія суткі).
Сацсеткі панк-гурта з Гродна Dzieciukі і сам гэты надпіс у Беларусі прызналі "экстрэмісцкімі матэрыяламі". Паводле фармулёўкі…
У Гродне на продаж выставілі дом на 2-м Падольным завулку - па суседстве з рэстаранам…
Міліцыя Грjдзенскай вобласці маніторыла Інтэрнэт і занепакоілася "нацызмам" сярод школьнікаў. Яны "зігуюць", слухаюць музыку Трэцяга…
Дыялогавая пляцоўка для бізнесменаў з Беларусі і Польшчы прайшла ў Гродне 25 красавіка. Мясцовыя ўлады…
Гродзенцы не ацанілі новыя канструкцыі для кветак на Савецкай. У красавіку на пешаходнай вуліцы ўсталявалі…
Тры злачынствы за "экстрэмізм" распачалі супраць падлеткаў у Гродзенскай вобласці ў 2024 годзе. У тым…