Архіепіскапа Гурыя, рэктара семінарыі ў Жыровічах, выпісалі з бальніцы. Ён запісаў відэа

З 20 красавіка 63-гадовы архіепіскап Навагрудскі і Слонімскі Гурый знаходзіўся ў бальніцы Слоніма з пнеўманіяй. Яго шпіталізавалі пасля велікоднай службы. Праз два дні ў бальніцу з манастыра і Мінскай семінарыі ў Жыровічах забралі 41 чалавека, з іх 23 — семінарысты. На выхадных святара выпісалі, і арцыбіскуп запісаў відэа з падзякамі тым, хто маліўся за яго здароўе.

Гурый знаходзіцца на самаізаляцыі. У пачатку відэазвароту ён павіншаваў усіх вернікаў са святам Вялікадня.

— Я дзякую ўсім, хто маліўся пра мяне грэшнага, брацію святога манастыра Жыровіцкай, студэнтаў, выкладчыкаў Мінскай духоўнай семінарыі. Дзякую таксама і за дапамогу, якую вы аказваеце тым, хто жыве ў нястачы, у прыватнасці падчас каранціну братам, студэнтам і выкладчыкам. <…> Асаблівая падзяка ўрачам, якія сёння знаходзяцца на перадавой. Як некалі ваяры абаранялі нашу айчыну, так яны сёння ваююць з нябачным ворагам — каранавірусам. Яны сёння на перадавой. Царква моліцца, каб Гасподзь захаваў іх, прымудрыў іх, даў ім здароўе, даў радасць ўнутраную духоўную. Бог вам у дапамогу, захоўвай вас Гасподзь. Сардэчна дзякуем вам за тую працу, якую вы вядзеце, — сказаў ён і заклікаў усіх вернікаў аказваць пасільную дапамогу і малітвай, і сваімі сціплымі магчымасцямі медыкам, якія працуюць і рызыкуюць дзеля нас.

На самаізаляцыі пасля лячэння 9 мая Гурый здзейсніў падзячны малебен аб дараванні перамогі і памінальную літургію аб загінуўшых у Вялікай Айчыннай вайне, паведамляе eparhia.by.

У інтэрвью, размешчаным на сайце епархіі 29 красавіка, арцыбіскуп адзначаў, што каранавірус агаліў немачы духоўныя.

«Хрысціянамі называем сябе, але паводзім сябе не па-хрысціянску. Храм — гэта Дом Божы. Тут Сілы Нябесныя нябачна служаць. Тут ласка Духа Святога, цудатворныя святыні. Мы ж падчас небяспекі паспадзяваліся толькі на антысептык, павязкі, а некаторыя святары нават сталі лыжыцу на Святой Камуніі ў спірт абмакваюць. Такога вось сапраўды гісторыя хрысціянства не ведала. Праз каранавірус Гасподзь паказаў нашу малавернасць і маладушнасць. Дарэчы, працуюць рынкі і супермаркеты, але заразіцца чамусьці можна толькі ў царкве», — сказаў Гурый.


Чытайце таксама: У Жыровічах пабудуюць 57-метровую званіцу. На вялікім звоне — імёны Лукашэнкі і Пуціна

Падзяліцца

Апошнія запісы

Гродзенец знайшоў рэдкія здымкі горада часоў Першай сусветнай вайны

Гродзенскі краязнаўца Аляксандр Перагудаў знайшоў у расійскіх фондах шэраг малавядомых здымкаў Гродна часоў Першай сусветнай…

8 мая 2025

Праўладны Telegram-канал сцвярджае, што ў Гродне няма праблем з бульбай. Гараджане абурыліся

У траўні беларусы сталі актыўна абмяркоўваць знікненне бульбы з паліц у крамах. Звярнулі ўвагу і…

7 мая 2025

У Беларусі скарачаецца насельніцтва, у Гродне і Лідзе — расце

Гарадское і сельскае насельніцтва Беларусі скарачаецца. Згодна з Белстатам, у Гродне і Лідзе сітуацыя выглядае…

7 мая 2025

На сцэну да 9 траўня ў Гродне выдаткуюць $ 4000

Сцэнічны комплекс на святкаванне Дня Перамогі ў Гродне 9 траўня абыйдзецца гарадскому бюджэту ў 12…

7 мая 2025

У Гродне апраўдалі падлетка, абвінавачанага ў распіванні алкаголю

Непаўналетняга падлетка з Гродзенскага раёна спрабавалі прыцягнуць да адміністрацыйнай адказнасці за распіццё алкаголю ў грамадскім…

6 мая 2025

Гродзенскі салон прыгажосці запусціў праект — падтрымліваюць мам дзяцей з інваліднасцю

Салон прыгажосці Mateo запусціў праект «Незвычайная маці». Паўдзельнічаць у ім могуць жанчыны, якія выхоўваюць дзяцей…

6 мая 2025