У Гродне 9 траўня адкрылася чарговая онлайн-піцэрыя “PIZZA PARTY”. Яе фішка – вы можаце згуляць з кур’ерам у гульню і атрымаць заказ на любую суму бясплатна.
– Умовы простыя: аформі замову і, калі прыедзе кур’ер, загадай лік ад 1 да 10. Пасля гэтага курьер праз генератар выпадковых лікаў выбірае лічбу, калі яна супадае з тваёй, то ты атрымліваеш свой заказ абсалютна бясплатна, – распавядаюць ўладальнікі.
У продажы – па 27 піцаў дыяметрам 32 і 43 см. Можна замовіць як класічныя піцы, так і аўтарскія – “Паці”, “Буржуй”, “Дзіцячая”. Піца ў 32 см абыйдзецца вам у 12.90-16.90 BYN, у 42 – 16.90-21.90 BYN. Дадаткова можна замовіць соус і безалкагольныя напоі.
Піцэрыя працуе: ПН-ЧТ – 10.00-22.00, ПТ – 10.00-23.00, СБ – 11.00-23.00, НД – 11.00-22.00. Дастаўка бясплатная ў любую кропку горада незалежна ад сумы замовы. Аплаціць можна пластыкавай карткай і наяўнымі.



