8 траўня ў Гродне і Лідзе за акцыю кармлення галубоў і сустрэчу з блогерам Сяргеем Ціханоўскім шэраг удзельнікаў засуджаныя да адміністрацыйнага арышту, паведамляе harodniaspring.org.
У Гродне грамадскі актывіст Аляксандр Лаўрэнцьеў будзе за кратамі 9 сутак (цяпер яму прысудзілі 7 сутак арышту плюс 2 сутак у яго было за ранейшае адміністрацыйнае правапарушэнне).
Васіль Калач засуджаны да 5 сутак арышту;
Яўген Разнічэнка — да 6 сутак арышту;
Юрый Шока — да 7 сутак арышту;
Алена Сахарчук — да 6 сутак арышту.
У Гродне міліцыя хацела таксама затрымаць Мікалая Саляніка, які не адчыніў супрацоўнікам дзверы сваёй кватэры. Мікалай Салянік паведаміў у сваім фэйсбуку, што 9 траўня, а 12-й гадзіне ён збіраецца выйсці ў горад, каб ушанаваць памяць сваіх блізкіх сваякоў, што загінулі ў Другой сусветнай вайне.
Стала ведама таксама, што міліцыя дзяжурыць ля кватэр і хоча затрымаць яшчэ некалькі чалавек — а менавіта Вольгу Каракіну, Дзмітрыя Фурманава.
Алег Краўцоў засуджаны да 7 сутак арышту;
Павал Палейчык — да 7 сутак арышту;
Андрэй Паляковіч — да 7 сутак арышту;
Максім Палонскі — да 7 сутак арышту;
Павел Анціпкін пакуль знаходзіцца ў ізалятары часовага ўтрыманьня да суду 11 траўня.
Сярод лідскіх актывістаў апынуліся работнікі хуткай дапамогі, якія распавядалі на стрымах і ў СМІ праўду аб сваёй працы.
Неабыякавыя людзі збіраюць грошы затрыманым лідчанам праз краудфандынг.
— Усе затрыманыя апынуліся ў няпростай сітуацыі і іх сем’ям зараз патрэбна дапамога ў арганізацыі прадуктовых і рэчавых перадач, аплаце рахункаў за знаходжанне ў ізалятарах і г. д, — кажуць яны.
Таксама можна зрабіць перавод праз АРІП-банкаўскія, фінансавыя паслугі-Банкі, НКФА-Беларусбанк-папаўненне рахунку-BY53 AKBB 3014 0000 7095 9421 0000.
Актывісты прапрацоўваюць гэтае пытанне. Магчыма, таксама створаць збор на molamola.by. Таксама пакінуць дапамогу можна на Кірава, 3 у краме «Адметнасць».
Затрыманні не спыніліся і 9 траўня — людзей забіралі з дамоў ці спынялі па дарозе ў Бабруйск, дзе было запланавана правядзенне «Антыпараду». Поўны спіс затрыманых па гарадах глядзіце тут.
Айцец Андрэй Крот з Гродна быў у дэлегацыі беларускіх святароў, якая сустрэлася з новым пантыфікам.…
Фатаграфія кабінкі для перапранання на пляжы ў Ласосна патрапіла ў рэдакцыю Hrodna.life. Драўляныя балкі ў…
Псіхолага і дырэктарку ліквідаванага Гродзенскага дзіцячага хоспісу Вольгу Вялічку выключылі са спісу дэлегатаў Каардынацыйнай Рады…
Мужчына вяртае ў гняздо буслам птушаня, якое выпала, - такое відэа ў апошні тыдзень набірае…
Гарадскі выпускны пройдзе 13 чэрвеня на Савецкай плошчы. Запланавана ўрачыстае шэсце і выступленні беларускіх артыстаў.…
Заснавальніца рэкламнага агенцтва "На ўра" і ўдзельніца конкурсаў прыгажосці Лана Глумакова выпускае кнігу "Жаночы Магнетызм…