Вызначыцца з тым, чым хочаш займацца па жыцці, развіць кампетэнцыі, неабходныя для пошуку добрай працы, стварэння ўласнага бізнесу або цікавага творчага праекта — усё гэта змогуць удзельнікі бясплатнага курсу «Youth can», які пачынае сваю працу ў Гродне.

У Гродне стартуе курс па развіцці прадпрымальніцкіх ініцыятыў "YOUthCAN"

Да ўдзелу ў курсе запрашаюцца вучні старэйшых класаў сярэдніх школ, студэнты і нядаўнія выпускнікі сярэдніх спецыяльных і вышэйшых навучальных устаноў, у тым ліку людзі з інваліднасцю, якія маюць высокую матывацыю знайсці сваё месца ў жыцці і стварыць справу свайго жыцця.

20 удзельнікаў курса навучацца вызначаць свае жыццёвыя мэты, планаваць іх рэалізацыю, распрацоўваць бізнес-ідэі і ўласныя праекты.

Асобны блок заняткаў будзе прысвечаны развіццю ўменняў самапрэзентацыі і камунікацыі, прыняцця рашэнняў, крытычнага мыслення, а таксама іншых уменняў, неабходных для самарэалізацыі, планавання сваёй кар’еры, пошуку працы.

Калі: 17 траўня, 23 траўня, 24 траўня, 30 траўня, 31 траўня 2020 года

Праграма навучання складаецца з пяці аднадзённых трэнінгаў, знаёмства з дзейнасцю фірмаў і прадпрыемстваў, заснаваных маладымі людзьмі, кансультавання з боку вопытных ментараў.


Праграма курса

17 траўня — трэнер Антон Янкоўскі

Сесія 1.

10.00−11.30 Ўводзіны ў праграму курса, прадстаўленне арганізатараў. Знаёмства, ўзгадненне мэтаў ўдзелу і правілаў сумеснай працы

11.30−11.50 Перапынак

Сесія 2.

11.50−13.30 Хто такі Я і чаго Я хачу ў гэтым жыцці? Плануем «справу жыцця»: ўвядзенне ў мэтапакладанне

13.30−13.50 Перапынак

Сесія 3.

13.50−15.20 Адкуль бярэцца кар’ерны драйв ці дзе знайсці кропку апоры для рэалізацыі сваіх ідэй. Падвядзенне вынікаў трэнінгу, хатняе заданне

15.20−15.30 Перапынак

Сесія 4.

15.30−17.00 Знаёмімся з паспяховым вопытам рэалізацыі прадпрымальніцкіх ідэй. Госць курса — Лізавета Пералайко, уладальніца студыі прыгажосці «Твіггі», сацыяльная прадпрымальніца, організатарка клуба для падлеткаў па вывучэнні гісторыі моды і догляду за сабой «Teen Twiggi Club».

23 траўня — трэнер Сяргей Вялічка

Сесія 1.

10.00−11.30 Асвойваем асновы прадпрымальніцкага мыслення

11.30−11.50 Перапынак

Сесія 2.

11.50−13.30 Што такое лідарства і якія лідарскія кампетэнцыі важна развіваць для пабудовы паспяховай прадпрымальніцкай кар’еры

13.30−13.50 Перапынак

Сесія 3.

13.50−15.20 Знаёмімся з паспяховым вопытам рэалізацыі прадпрымальніцкіх ідэй. Госць курсу -Ірына Другамілава, заснавальніца ТАА «Цэнтр рэкламы «Дизар»

15.20−16.00 Падвядзенне вынікаў трэнінгу, хатняе заданне

24 траўня — трэнер Вітаўт Руднік

Сесія 1.

10.00−11.30 Стварэнне стартапа. Этапы распрацоўкі праекта

11.30−11.50 Перапынак

Сесія 2.

11.50−13.30 Дзе шукаць грошы на рэалізацыю сваёй ідэі

13.30−13.50 Перапынак

Сесія 3.

13.50−15.20 Знаёмімся з паспяховым вопытам рэалізацыі прадпрымальніцкіх ідэй. Госць курса — Аляксей Шота, індывідуальны прадпрымальнік, галоўны рэдактар ​​Hrodna.Life

15.20−16.00 Падвядзенне вынікаў трэнінгу, хатняе заданне

30 траўня — трэнер Назар Шегда

Сесія 1.

10.00−11.30 Што такое маркетынг і як гэта працуе.

11.30−11.50 Перапынак

Сесія 2.

11.50−13.30 Як прасоўваць свой прадукт і дзе шукаць кліента

13.30−14.50 Перапынак

Сесія 3.

14.50−15.20 Знаёмімся з паспяховым вопытам рэалізацыі прадпрымальніцкіх ідэй. Госць курсу — Максим Кажына, уласнік і кіраўнік ТАА «Клініка жаночага здароўя», уласнік і кіраўнік ТАА «ЛабМап»

15.20−16.00 Падвядзенне вынікаў трэнінгу

31 траўня

Сесія 1.

10.00−11.00 Знаёмімся з паспяховым вопытам рэалізацыі прадпрымальніцкіх ідэй. Госць курса — Максім Таранцей, доктар-рэаніматолаг, пераможца рэспубліканскага конкурсу Social Weekend 14, сацыяльны прадпрымальнік, арганізатар Школы па аказанні неадкладнай дапамогі дзецям SpasiKids.

11.00−11.20 Перапынак

Сесія 2.

11.20−12.20 Прэзентацыя распрацаваных бізнес-планаў / канцэпцый прадпрымальніцкіх праектаў. Раунд 1

12.20−12.40 Перапынак

Сесія 3.

12.40−13.40 Прэзентацыя распрацаваных бізнес-планаў / канцэпцый прадпрымальніцкіх праектаў. Раунд 2

13.40−14.00 Перапынак

Сесія 4.

14.00 — 17.00 Урачыстае падвядзенне вынікаў курса. Узнагароджанне пераможцаў конкурсу прадпрымальніцкіх ідэй.


Заявіцца на ўдзел у курсе можна да 13 траўня, запоўніўшы электронную заяўку.

Дадатковая інфармацыя па тэлефоне +375 33 634 10 41

Арганізатарамі курса з’яўляюцца ўстанова «Цэнтр дадатковай адукацыі дарослых «Студыя карысных кампетэнцый», ГА «Цэнтр «Трэці Сектар», Веб-партал Hrodna.Life, Валанцёрская група «Крок насустрач», у партнёрстве з Міжнароднай некамерцыйнай арганізацыяй Pact пры падтрымцы Агенцтва ЗША па міжнародным развіцці (USAID).

Чытайце таксама: Папрактыкаваць жывую мову ў самаізаляцыі: у Гродне зладзяць Tandem evenings