Новости

У Гродне асудзілі рэжысёра Васіля Калача за сустрэчу з блогерам Ціханоўскім

Кіраўнік фрык-тэатра «Гексаген» рэжысёр Васіль Калач быў затрыманы 8 траўня каля свайго дома на вуліцы Белыя Росы ў Гродне. Прычына — удзел у сустрэчы 26 красавіка, якую арганізаваў у парку Жылібера аўтар блога «Страна для жизни» Сяргей Ціханоўскі.

Жонка рэжысёра Таццяна Калач паведаміла ў рэдакцыю Hrodna.life аб магчымым затрыманні яшчэ раніцай. Іншых здагадак, што магло здарыцца з Васілём, у яе не было.

«Вася з раніцы пайшоў на працу прыкладна ў 8.00. Ён павінен быў дапамагчы брату на рынку і не дайшоў. Машына стаіць прыпаркаваная, тэлефон яго не адказвае, выключаны. Спрабавала тэлефанаваць у міліцыю — нічога не кажуць».

Верагодна, яго затрымалі з-за яго ўдзелу ў стрыме «Страна для жизни».

Васіля Калача забралі ў РАУС Ленінскага раёна на падставе артыкула 23.34 Кодэкса аб адміністрацыйных правапарушэннях («Парушэнне парадку арганізацыі або правядзення масавых мерапрыемстваў»). Праз некалькі гадзін яго асудзілі на 5 сутак арышту.

Каго яшчэ затрымалі ў Гродне

Вядома і пра іншыя затрыманні ўдзельнікаў сустрэчы ў Гродне.

Увечары 7 траўня міліцыя забрала з кватэры грамадскага актывіста Аляксандра Лаўрэнцьева, піша «Гарадзенская вясна». Яго засудзілі да 7 сутак адміністрацыйнага арышту. Паведаміць, дзе і калі яго будуць судзіць, Лаўрэнцьеву не далі магчымасці.

Аляксандра Лаўрэнцьева судзілі па ўсёй верагоднасці таксама за ўдзел у сустрэчы з блогерам Ціханоўскім. Палечніка Лаўрэнцьева Мікалая Саляніка 8 траўня цэлы дзень пільнуе міліцыя. Мікалай Салянік не выходзіць пакуль з дому.

У Лідзе затрымалі медыкаў

7 і 8 мая адбыліся затрыманні прыхільнікаў Ціханоўскага па ўсёй краіне: у Гомелі, Магілёве, Гродне, Лідзе.

8 мая фельчару лідскай станцыі хуткай дапамогі Паўлу Палейчыку прысудзілі 7 сутак арышту за ўдзел у несанкцыянаваным масавым мерапрыемстве, піша «Радыё С**бода». Яго затрымалі ўвечары 7 траўня за тое, што ён прымаў удзел у сустрэчы з аўтарам Youtube-канала «Страна для жизни» Сяргеем Ціханоўскім 22 красавіка. Лідчаніну Андрэю Паляковічу за ўдзел у той сустрэчы таксама прысудзілі 7 сутак.


Чытайце таксама: Фельдшер скорой помощи из Лиды: ситуация намного хуже официальных данных


Таксама вядома, што ў Лідзе затрымалі як мінімум двух медыкаў: акрамя Палейчика, яшчэ і Алега Краўцова.


Чытайце таксама:

К гродненцам, которые поддержали блогера Тихановского, начинает приходить милиция

Президентские выборы в Беларуси пройдут 9 августа. На регистрацию инициативных групп осталась неделя

Апошнія запісы

Банкруціцца гродзенская IT-кампанія, якая супрацоўнічала з фірмамі з Канады і ЗША

Гродзенская IT-кампанія "Цэнтр Прагрэсіўных Распрацовак" падала заяву аб банкруцтве. Доўг фірмы - амаль 302 тыс.…

12 мая 2025

Гатовы бізнэс: на «Куфар» прадаюць бота для запісу на польскую візу

На пляцоўцы «Куфар» з'явіліся аб'явы аб продажы гатовых ботаў, якія дапамагаюць адшукаць і заняць вольныя…

12 мая 2025

У Гродне прадаецца рэстаран «Сант Микеле»: прапрацаваў 2 гады

Італьянскі рэстаран "Сант Микеле" з піцамі і элементамі малекулярнай кухні выставілі на продаж. Пра прычыны…

12 мая 2025

У Поразаве адкрыюць Дом банкухі. Яна прызнана гісторыка-культурнай каштоўнасцю

У найбліжэйшыя месяцы ў Поразаве плануюць адкрыць Дом банкухі. Тут можна будзе паўдзельнічаць у майстар-класе…

10 мая 2025

На ўліку — 30 чалавек. Міліцыя ўладковае на сезонныя працы былых зняволеных

Міліцыя Гродна адпраўляе адбыўшых пакаранне на працы ў Гродзенскую агароднінную фабрыку. Зараз на ўліку ў…

10 мая 2025

Нерухомасць тыдня: у Гродне прадаюць кватэру на 16 паверсе з ільвом і дэкаратыўным камінам

На Дзевятоўцы прадаюць трохпакаёвую кватэру на апошнім паверсе 16-павярховага дома. Акрамя шыкоўнага выгляду на палі…

10 мая 2025