Да гродзенцаў, якія падтрымалі блогера Ціханоўскага, пачынае прыходзіць міліцыя

Раніцай 8 траўня да актывіста Мікалая Саляніка прыйшла міліцыя. Гродзенец лічыць, што гэта звязана з яго актыўнай падтрымкай блогера Сяргея Ціханоўскага — аўтара канала «Краіна для жыцця», які вырашыў балатавацца ў прэзідэнты Беларусі. Таксама міліцыя прама з працы забрала іншую прыхільніцу Ціханоўскага — Алену Сахарчук. Яе адвезлі ў Ленінскі РАУС.

«Раніцай прыйшлі супрацоўнікі і стукаюць у дзверы, — кажа Мікалай Салянік. — Я не адкрываю, а яны кажуць, што прыйшлі пагутарыць. Не веру. Яшчэ раней мне патэлефанавала знаёмая, дык яе з працы забралі супрацоўнікі міліцыі. Яна таксама выходзіла ў падтрымку Ціханоўскага».

Мікалай Салянік лічыць, што міліцыя затрымлівае актывістаў,
якія прыходзілі на сустрэчу з Ціханоўскім, калі ён прыязджаў у Гродна 26 красавіка. А таксама тых, хто быў на сустрэчы салідарнасці 6 траўня, калі Ціханоўскага затрымалі.

«Ціханоўскі ім не падабаецца, вось і пачынаюць людзей палохаць. Тым больш сёння 8 мая — дзень, калі агучылі дату прэзідэнцкіх выбараў», — сказаў актывіст.

Падзяліцца

Апошнія запісы

Беларускіх гідаў абавязалі ведаць асновы ідэалогіі

Гіды і экскурсаводы ў Беларусі цяпер павінны ведаць асновы дзяржаўнай ідэалогіі. Такое патрабаванне з'явілася ў…

14 мая 2025

Святар з Гродна сустрэўся з новым Папам Львом XIV

Айцец Андрэй Крот з Гродна быў у дэлегацыі беларускіх святароў, якая сустрэлася з новым пантыфікам.…

14 мая 2025

На пляжы ў Ласосна ўсталявалі «празрыстую» распранальню

Фатаграфія кабінкі для перапранання на пляжы ў Ласосна патрапіла ў рэдакцыю Hrodna.life. Драўляныя балкі ў…

14 мая 2025

Гродзенку Вольгу Вялічку выключылі з Каардынацыйнай Рады. Яна даведалася пра гэта выпадкова

Псіхолага і дырэктарку ліквідаванага Гродзенскага дзіцячага хоспісу Вольгу Вялічку выключылі са спісу дэлегатаў Каардынацыйнай Рады…

14 мая 2025

Беларус выратаваў бусляня і выклікаў хвалю спрэчак. Ці можна вяртаць птушанят у гняздо?

Мужчына вяртае ў гняздо буслам птушаня, якое выпала, - такое відэа ў апошні тыдзень набірае…

14 мая 2025

У Гродне пройдзе штогадовы гарадскі выпускны — будзе больш за 2,6 тыс. удзельнікаў

Гарадскі выпускны пройдзе 13 чэрвеня на Савецкай плошчы. Запланавана ўрачыстае шэсце і выступленні беларускіх артыстаў.…

13 мая 2025