Папрактыкаваць жывую мову ў самаізаляцыі: у Гродне зладзяць Tandem evenings

20−22 траўня адбудуцца чарговыя Tandem evenings in Hrodna. Гэта нефармальныя сустрэчы, на якіх магчыма папрактыкаваць цікавую вам замежную (ці нават родную) мову ў камунікацыі. У час пандэміі імпрэзы перавялі ў анлайн-фармат.

Сустрэчы будуць проходзіць ужо ў звыклым усім анлайн-фармаце, на пляцоўцы Zoom, піша edustudio.by. Паглядзець, як праходзілі першыя Tandem evenings in Hrodna можна па гэтай спасылцы.

На чарговых сустрэчах будуць працаваць пяць моўных столікаў. Можна браць удзел у некалькіх моўных століках. Пачатак усіх сустрэч у 19 гадзін.

  • Польскі моўны столік — 20 траўня, мадэратарка Катажына Рамбеза.
  • Італьянскі моўны столік — 21 траўня, мадэратарка Ганна Урбановіч.
  • Нямецкі моўны столік — 21 траўня, мадэратары Таццяна Грыц і Хрысціан Біондзі.
  • Англійскі моўны столік — 22 траўня, мадэратар Максім Храмчанкоў.
  • Беларускі моўны столік — 22 траўня, мадэратар Андрэй Несцяровіч.

Каб далучыцца да сустрэч, запоўніце, калі ласка, кароткую апытанку да 17 траўня па гэтай спасылцы.

Дадатковую iнфармацыю можна атрымаць па тэлефону +375 292 920 181, а за анонсамі сачыце ў Фэйсбуку.


Для каго сустрэчы

Tandem Evenings in Hrodna — гэта магчымасць паразмаўляць на розных мовах, падзяліцца сваімі ведамі і досведам, абмяняцца культурным досведам пра іншыя краіны, сустрэць жыхароў замежных краін і людзей, якім цікава развівацца і знаёміцца з іншымі культурамі.

Сустрэчы Tandem Evening in Hrodna — адкрытыя. Яны прызначаны для тых, хто добра размаўляе на нейкай мове, а таксама для тых, хто толькі пачынае яе вывучаць. Мадэруе той, хто найлепш валодае мовай.

Пачаць бізнес і загаварыць па-італьянску. 10 новых магчымасцяў для гродзенскай моладзі

Як гэта працуе?

— Мы збіраемся за рознымі «моўнымі сталамі» і размаўляем на розныя цікавыя для вас тэмы. Ты слухаеш носьбітаў той альбо іншай мовы і тых, хто хоча лепш авалодаць ёй, уключаешся ў размову, калі лічыш патрэбным. Няма сэнсу вывучаць замежную мову, калі ты не спрабуеш размаўляць на ёй!, — перакананыя арганізатары.


Вясновыя сустрэчы ў межах Tandem Evenings in Hrodna ладзяцца сумесна ўстановай «Цэнтр дадатковай адукацыі дарослых «Студыя карысных кампетэнцый», грамадскім аб’яднаннем «Цэнтр «Трэці Сектар», Вэб-парталам Hrodna.Life, Валанцёрскай групай «Крок насустрач», у партнёрстве з Міжнароднай некамерцыйнай арганізацыяй Pact пры падтрымцы Агенцтва ЗША па міжнародным развіцці (USAID).

Падзяліцца

Апошнія запісы

На могілках у Гродне з’явілася пліта расійскага салдата, які ваяваў супраць Украіны

Пліта Ведніка Леаніда Анатольевіча, які, верагодна, загінуў на вайне супраць Украіны, з'явілася ў калумбарыі на…

23 красавіка 2025

Як будзе выглядаць стогадовы дом у стылі канструктывізму на Міцкевіча пасля перабудовы: праект

Драўляны будынак у стылі канструктывізму 1930-х на Міцкевіча, 1 у Гродне перабудуюць у трохпавярховы гатэль…

23 красавіка 2025

У Гродне можна зрабіць здымак райка вока — паслуга падабаецца парам

Макраздымак райка (рус. - радужки) вока можна зрабіць у Гродне на вул. Будзённага. Закаханым прапануюць…

23 красавіка 2025

У Беларусі распрацуюць экскурсію па храмах і могілках Воранаўшчыны

У Нацыянальным агенцтве па турызме прапануюць распрацаваць экскурсію "Па святынях Воранаўшчыны". Аўтар зможа зарабіць 2820…

23 красавіка 2025

Дом быту ў Гродне прадалі на аўкцыёне з пятай спробы

Раней Дом быту на Замкавай, 4 спрабавалі прадаць ужо чатыры разы. У час аўкцыёну, які…

22 красавіка 2025

У гродзенскіх гатэлях амаль не засталося месцаў на травеньскія святы

У Threads беларус Дзяніс выказаў здзіўленне наконт таго, што ў гасцініцах і гатэлях Гродна ўсе…

22 красавіка 2025