Навіны

Каранавірус не страшней за грып? Ксёндз з Ашмянаў патрапіў у шпіталь, усе касцёлы раёна адмянілі службы

Пробашч касцёла ў Ашмянах Ян Пузына патрапіў у шпіталь з каранавірусам. На каранціне іншыя святары, якія з ім камунікавалі. Усе касцёлы ў раёне адмянілі службы. Раней ксёндз Пузына называў каранавірус «звычайным грыпам» і не адмяніў масавага цалавання крыжа ў Пальмовую нядзелю.

Пра тое, што пробашч касцёла святога Міхала Арханёла ў Ашмянах Ян Пузына знаходзіцца на лячэнні ў шпіталі паведаміла Курыя Гродзенскай дыяцэзіі. Тэсты на каранавірус далі станоўчы вынік.

Паводле інфармацыі дзяржаўнага тэлеграм-канала «Гродно Медиа Group», ксёндз адчуў сябе блага ў касцёле ў нядзелю 26 красавіка, у час абраду бежмавання (інакш мірапамазанне або канфірмацыя — сакрамант, які прымаюць католікі ў падлеткавым узросце, звычайна ў 14−16 гадоў). У шпіталь ён патрапіў 28 красавіка. 1 і 2 траўня эпідэміёлагі вызначылі кантакты 1-га і 2-га ўзроўняў і ва ўсіх узялі тэсты.

Ксёндз не паслухаў біскупа і чыноўнікаў?

Такія абрады не павінны праводзіцца ў перыяд пандэміі. Касцёл прыняў рашэнне ўсе запланаваныя мерапрыемствы перанесці на пазнейшы час. Паводле інфармацыі Hrodna.life, гродзенскі біскуп Аляксандр Кашкевіч з гэтай прычыны адмовіўся ехаць у Ашмяны. Афіцыйна ўрачыстасць павінна была быць перанесена. Але па нейкай прычыне ксёндз Пузына вырашыў яе правесці.

Паколькі сакрамант бежмавання можа даць толькі біскуп, ксёндз Ян папрасіў прыехаць пінскага біскупа Антонія Дзям’янку. Той пагадзіўся і праз два дні, таксама 28 красавіка патрапіў у шпіталь. Тэст на каранавірус аказаўся адмоўным. Прычына шпіталізацыі - кардыялагічнае захворванне. У біскупа Дзям’янкі даўнія праблемы са здароўем, якія абвастрыліся.

Паводле інфармацыі «Гродно Медиа Group» прадстаўнікі Ашмянскага райвыканкама спрабавалі адмяніць бежмаванне як масавае мерапрыемства, але ксёндз Ян Пузына нібыта не выходзіў на кантакт.

Адмянілі імшы і змясцілі ксяндзоў на каранцін

У Ашмянскім дэканаце зараз не праводзяць публічныя імшы і іншыя набажэнствы з удзелам вернікаў. Касцёлы адкрытыя для тых, хто хоча індывідуальна памаліцца. Гэта рашэнне прыняла Курыя Гродзенскай дыяцэзіі па рэкамендацыі выканкама.

«Такі каранцін прадоўжыцца 14 дней, як гэта рэкамендуюць санітарныя службы. Калі будзе такая патрэба, то гэты каранцін працягнецца даўжэй», — кажа прэс-сакратар Гродзенскай курыі ксёндз Юрый Марціновіч.

Святары, якія служаць у Ашмянскім дэканаце, знаходзяцца на каранціне. Яны мелі кантакт з ксяндзом Янам. Усяго на каранціне 8 святароў.

Параўноўваў каранавірус да звычайнага грыпу

Ксёндз Ян Пузына стаў вядомы ў пачатку красавіка, калі Deutsche Welle апублікавала відэа са святкавання Пальмовай нядзелі ў Ашмянах. На ім бачна, як вернікі масава цалуюць крыж, хаця гэта было афіцыйна адменена ў дыяцэзіі.

Ксёндз на відэа здзіўляецца, што людзі ў сур’ёз успрынялі пагрозу каранавіруса. «Рэкамендацыі, якія даюцца цяпер, вельмі падобныя да тых, якія даюцца пры грыпе», — сказаў тады ксёндз Ян.

Касцёл адмяняе масавыя мерапрыемствы

«Усе масавыя мерапрыемствы згодна з рашэннем біскупа Александра Кашкевіча былі перанесены на пазнейшы час. Не адбыліся ўжо дыяцэзіяльныя дні моладзі, якія былі запланаваны на канец красавіка. У іх звычайна было больш за 1500 удзельнікаў. Не адбудзецца дыяцэзіяльны дзень дзіцяці, на які прыязджала больш за 2500 удзельнікаў. Іншыя мерапрыемствы адмянілі. Спадзяемся, будзе магчымасць усё гэта рэалізаваць пасля спынення пандэміі», — паведамляе ксёндз Юрый.

Урачыстасці першай святой камуніі, якія звычайна адбываліся ў траўні, перанесены ва ўсей дыяцэзіі на верасень. Урачыстасці, звязаныя з удзяленнем сакрамэнту канфірмацыі (бежмавання), адбудуцца таксама ў пазнейшым часе.

Храмы ў Гродзенскай дыяцэзіі адчынены, акрамя Ашмянскага дэканата службы праходзяць у звычайным рэжыме. Святары просяць вернікаў, каб тыя былі ўважлівы і ўжывалі сродкі бяспекі. Пры гэтым вернікі, якія баяцца заражэння каранавірусам, маюць дыспэнсу ад абавязковага ўдзелу ў нядзельных і святочных імшах. Гэта значыць, ім дазволена не прысутнічаць у касцёле.

«Можна смела застацца дома, граху не будзе. Трэба з супольнасцю касцёла яднацца праз сродкі масавай камунікацыі, такім чынам удзельнічаць у літургіі. Віртуальны касцёл — гэта не сапраўдны касцёл, а толькі спосаб трываць у супольнасці», — расказывае Юрый Марціновіч.

Падзяліцца

Апошнія запісы

Беларускіх гідаў абавязалі ведаць асновы ідэалогіі

Гіды і экскурсаводы ў Беларусі цяпер павінны ведаць асновы дзяржаўнай ідэалогіі. Такое патрабаванне з'явілася ў…

14 мая 2025

Святар з Гродна сустрэўся з новым Папам Львом XIV

Айцец Андрэй Крот з Гродна быў у дэлегацыі беларускіх святароў, якая сустрэлася з новым пантыфікам.…

14 мая 2025

На пляжы ў Ласосна ўсталявалі «празрыстую» распранальню

Фатаграфія кабінкі для перапранання на пляжы ў Ласосна патрапіла ў рэдакцыю Hrodna.life. Драўляныя балкі ў…

14 мая 2025

Гродзенку Вольгу Вялічку выключылі з Каардынацыйнай Рады. Яна даведалася пра гэта выпадкова

Псіхолага і дырэктарку ліквідаванага Гродзенскага дзіцячага хоспісу Вольгу Вялічку выключылі са спісу дэлегатаў Каардынацыйнай Рады…

14 мая 2025

Беларус выратаваў бусляня і выклікаў хвалю спрэчак. Ці можна вяртаць птушанят у гняздо?

Мужчына вяртае ў гняздо буслам птушаня, якое выпала, - такое відэа ў апошні тыдзень набірае…

14 мая 2025

У Гродне пройдзе штогадовы гарадскі выпускны — будзе больш за 2,6 тыс. удзельнікаў

Гарадскі выпускны пройдзе 13 чэрвеня на Савецкай плошчы. Запланавана ўрачыстае шэсце і выступленні беларускіх артыстаў.…

13 мая 2025