Абвінавачаны атрымаў восем гадоў пазбаўлення волі. Яго прызналі вінаватым у куплі наркотыкаў без мэты і з мэтай збыту, схіленні вучняў да ўжывання наркотыкаў і прадастаўленні памяшкання для ўжывання. Суддзя таксама запрасіў штраф – 250 базавых велічынь. Прысуд не ўступіў у сілу.
Сем гадоў мужчына атрымаў па ч. 2 арт. 331 КК – схіленне непаўналетніх да ўжывання наркотыкаў, тры гады па ч. 1 арт. 332 КК – прадастаўленне памяшкання для ўжывання наркотыкаў, а таксама тры гады па ч.1 арт. 328 – набыццё наркотыкаў без мэты збыту і чатыры гады па ч. 2 арт. 328 – набыццё з мэтай збыту. Адбылося паглынанне і складанне тэрмінаў за асобныя артыкулы КК.
Пакаранне абвінавачаны будзе адбываць у папраўчай калоніі ва ўмовах узмоцненага рэжыму. Адлік выканання пакарання будзе весціся з моманту вынясення прысуду 4 траўня. Будуць улічаныя амаль восем месяцаў, якія абвінавачаны правёў у СІЗА.
Абвінавачанага аштрафавалі на 250 базавых велічынь (6750 рублёў) на карысць дзяржавы, кампенсуе судовыя выдаткі – 1067 рублёў. Штраф запытаў суддзя, а не пракурор. У абвінавачанага канфіскуюць аўтамабіль, які цяпер знаходзіцца на ахоўнай стаянцы – суд палічыў, што ён перавозіў у ім наркотыкі. Хоць мужчына казаў, што перавозіў іх на ровары.
Прысуд вынеслі 4 мая ў судзе Ленінскага раёна Гродна. Працэс разглядала судовая калегія на чале з суддзёй Мікалаем Сяргейкам. Абвінавачаны будзе абскарджваць прысуд. Пацярпелыя на абвяшчэнне прысуду не з’явіліся.
Мужчыну абвінавачвалі па трох артыкулах – 328 ч. 3, 332 ч. 1 і 331 ч. 2 КК РБ. Абвінавачваны віну прызнаў толькі па арт. 328 ч. 1 — незаконны абарот наркатычных сродкаў. Пракурор запрасіла для абвінавачанага 11 гадоў пазбаўлення волі з адбываннем пакарання ў ВК ўзмоцненага рэжыму. Адвакат прасіў апраўдаць па двух артыкулах і даць па арт. 328 ч. 1 мінімальны тэрмін, не звязаны з пазбаўленнем волі.
Што за справа?
Паводле следства, 38-гадовы гродзенец з верасня 2018 года да кастрычніка 2019 года набываў марыхуану і частаваў ёю непаўналетніх – сваіх вучняў. Яго затрымалі 4 кастрычніка 2019 года. Расследаванне вялося чатыры месяцы. Калі яго затрымалі, аказалася, што праваахоўныя органы сачылі за мужчынам з ліпеня 2019 года з дапамогай відэакамеры.
Судовае разбіральніцтва доўжылася амаль два месяцы. Першы выпадак у кожнага вучня падобны. Вучань затрымліваўся пасля заняткаў у кабінеце. Андрэй прапаноўваў яму папаліць “траўку”. З паказанняў вынікае, што вучні разумелі, што гаворка ідзе аб марыхуане — наркотыку. Некаторыя апраўдваюцца, што толькі падчас другога ўжывання даведаліся, што марыхуана забароненая ў Беларусі. Тым не менш, згаджаліся ўжываць яе і далей. З адным пацярпелым налічваецца тры эпізоды, другім – дзевяць, трэцім – дванаццаць.
Затым вучні курылі з выкладчыкам і ўтрох, і учатырох. Аднойчы яны выязджалі ў лес паспрабаваць “маркі”. Яшчэ адзін раз вучні палілі “траўку” без выкладчыка, застаўшыся ў кабінеце ўдваіх. Чаму згаджаліся, яны не могуць адказаць.
Судовы разгляд доўжыўся больш за месяц. У канцы следства мужчына даў паказанні і сказаў, што з вучнямі ён паліў палын і шалфей, а замест ЛСД была папера. Па яго словах, ён спецыяльна ствараў ілюзію чагосьці забароненага, калі кожны з вучняў заўважыў у кабінеце прыстасаванні для курэння марыхуаны. Таго, што ён сам ужываў і набываў марыхуану, выкладчык не адмаўляе. Не знайшлі падчас следства і куст, які фігуруе на відэа.
Як ішоў працэс па справе
Відэа. Настаўнік у Гродне частаваў дзяцей наркотыкамі на гуртку па робататэхніцы
Собрать деньги и свидетельствовать в суде. Родители хотят поддержать учителя, которого задержали за вовлечение несовершеннолетних в употребление наркотиков
«Дзеці па ім млелі». Бацькі стаяць гарой за выкладчыка робататэхнікі, якога «ўзялі» за марыхуану
Судзяць выкладчыка робататэхнікі, які частаваў марыхуанай вучняў
«Падабалася і ўсё». Суд апытаў вучняў, якіх выкладчык частаваў марыхуанай
«Мы курили полынь». Преподаватель с марихуаной дал показания в суде
Наркакантроль распавёў, як затрымлівалі выкладчыка, які частаваў марыхуанай вучняў
32 родителя поддержали преподавателя, которого судят за марихуану
Какое наказание запросили для преподавателя, которого судят за марихуану


