Беларусь і Польшча пачынаюць супрацу ў сфэры энэргетыкі, ёсьць дамоўленасьці аб пастаўках у Беларусь нафты. Пра гэта паведаміў пасол Польшчы ў Беларусі Артур Міхальскі 3 траўня ў інтэрвію з нагоды гадавіны прыняцьця Канстытуцыі Рэчы Паспалітай (3 траўня 1791 году), піша «Радыё С**бода» са спасылкай на tvr.by.
«У гэтым вельмі дапамагае актыўны палітычны дыялёг паміж нашымі дзяржавамі, — патлумачыў дыплямат. — Мы разумеем патрэбу Беларусі ў дывэрсыфікацыі крыніц энэргіі, мы даўно гэта зрабілі. Мы ведаем, што Беларусь размаўляе з многімі краінамі, балтыйскімі і Польшчай, наконт магчымых транзытных шляхоў.
У палітычным пляне ў Польшчы ёсьць вельмі добразычлівыя адносіны да гэтага пытаньня, і Польшча хацела б быць часткай гэтага жаданьня Беларусі дывэрсыфікаваць крыніцы энэргіі".
Па словах Міхальскага, цікавасьць дзелавых колаў Польшчы да Беларусі расьце — за апошні год у Беларусь прыехалі шмат польскіх бізнэсоўцаў.
«Мы зьвязаны каранямі ў розных галінах і розных вымярэньнях. Мы шмат робім, што спрыяе народнай дыпляматыі. Мы ўсьведамляем, што наша суседзтва важнае, гэта не пагроза, а шанец», — падкрэсьліў пасол.
Польскіх інвэстараў, паводле яго, прывабліваюць розныя галіны беларускай эканомікі — мэблевая індустрыя, аграрная сфэра, IT-сэктар. Міхальскі адзначыў станоўчую дынаміку ў эканамічным супрацоўніцтве дзьвюх краін.
«У нас больш за тры мільярды долараў таваразвароту кожны год. Мы ў добрым становішчы, паколькі польскія інвэстары шукаюць рынкі. Суседні рынак — гэта, па-першае, вельмі зручна, людзі вельмі добра разумеюць адзін аднаго, паколькі нашы мовы — беларуская і польская — падобныя адна на адну», — сказаў пасол Польшчы.
Мабільны комплекс радыяцыйнага сканавання купляюць на Беларускую АЭС. Удзельнікам закупкі можа быць юрыдычная або фізічная…
На Фолюшы з'явілася новая прапанова — трохпакаёвая кватэра ў жоўтых танах з таемным пакоем. Жыллё…
З аўкцыёну ў Гродне прадаюць мікрааўтобус Volkswagen Transporter. Ён належыць актывісту Ежы Грыгенча, завочна асуджанаму…
Блогерка пад нікам Tomchikcerberejus паказала хлеб, які яе дзіця купіла ў адной з гродзенскіх крам.…
З 15 траўня па 1 чэрвеня ў Гродне пройдзе Gastrofest. Паспрабаваць сэты ў кавярнях і…
У Ваўкавыску паабразалі гарадскія дрэвы, а некаторыя і прыбралі зусім. Гарадская камунальная гаспадарка апраўдалася перад…