Дата прэзідэнцкіх выбараў Беларусі будзе вызначана ў бліжэйшы час, апошні тэрмін іх правядзення — канец жніўня, паведаміў Аляксандр Лукашэнка падчас відэаканферэнцыі з прэзідэнтам Малдовы Ігарам Дадонам, паведамляе прэс-служба кіраўніка дзяржавы.
— У нас няма падстаў тут іх [выбары] пераносіць, няма магчымасці па Канстытуцыі перанесці гэтыя выбары. Таму мы правядзем выбары, у бліжэйшы час з датай вызначымся. Гэта будзе дакладна летам. Апошні тэрмін — канец жніўня, — заявіў Аляксандр Лукашэнка.
У адпаведнасці з заканадаўствам чарговыя прэзідэнцкія выбары ў Беларусі павінны адбыцца ў нядзелю не пазней чым за два месяцы да заканчэння тэрміну паўнамоцтваў дзейнага прэзідэнта, гэта значыць не пазней за 30 жніўня, піша t*t.by.
Згодна з Канстытуцыяй выбары прэзідэнта прызначаюцца Палатай прадстаўнікоў не пазней чым за пяць месяцаў да заканчэння тэрміну паўнамоцтваў дзейнага прэзідэнта. Тэрмін паўнамоцтваў прэзідэнта вылічаецца ад моманту ўступлення на пасаду, гэта значыць інаўгурацыі. У 2015 годзе яна прайшла 6 лістапада, то ёсць прызначыць дату выбараў дэпутаты павінны да 6 чэрвеня.
Падчас нядзельнай нарады 3 траўня Аляксанар Лукашэнка выказаў думку, што «нам трэба напружана вытрымаць да пачатку лета» ў барацьбе з пандэміяй каранавіруса. Ды прагнозы ўладаў і чыноўнікаў наконт эпідэміі некалькі разоў не спраўджваліся, а толькі абнаўляліся, піша «Радыё С**бода».
, калі ў Беларусі зафіксавалі 152 інфікаваных і прызналі толькі адну смерць хворага на COVID-19, Лукашэнка заявіў, што «мы цяпер на піку». З таго часу колькасць інфікаваных вырасла ў 110 разоў.
9 красавіка міністар аховы здароўя Уладзімер Каранік казаў, на пік захворвання каранавірусам Беларусь выйдзе ў канцы красавіка ці ў пачатку траўня. Але на пачатку траўня колькасць «актыўных выпадкаў» хваробы працягвае расці - новыя выяўленыя выпадкі штодзень перавышаюць колькасць выпісаных і памерлых.
14 красавіка намесьніца міністра аховы здароўя Алены Богдан на падставе лічбаў за тры дні прыйшла да высновы, што распаўсюд вірусу не паскараецца: фіксавалі 340−360 новых выпадкаў на дзень. Яна казала, што такая сітуацыя працягнецца яшчэ «каля двух-трох тыдняў». Ужо за наступны дзень выявілі 447 новых выпадкаў, цяпер за дзень фіксуюць удвая больш.
19 красавіка галоўны дзяржаўны санітарны доктар Беларусі Наталля Жукава казала, што «ёсць перадумовы думаць, што захваральнасць павінна зніжацца ў наступныя тры-чатыры тыдні». Праз два тыдні пасля той заявы колькасць выяўленых выпадкаў на дзень вагаецца на ўзроўні 817−973 на дзень, не дэманструючы тэндэнцыі да зніжэння. Але карэлюе з колькасцю зробленых тэстаў: у апошнія 10 дзён 9−13% тэстаў на COVID-19 даюць станоўчы вынік, адсотак не мяняецца істотна — чым больш робяць тэстаў, тым большая абсалютная колькасць новых выпадкаў.
1 траўня загадчык аддзялення Менскай абласной лякарні, эпідэміёлаг Віктар Сушчэвіч сказаў, што пік эпідэміі прыпадзе на 20-я дні траўня і далей пойдзе на спад. Праз два дні ён дапоўніў прагноз у эфіры БТ: «затым павінна наступіць зніжэнне прыкладна да сярэдзіны чэрвеня», «канкрэтная дата, калі мы забудзем гэты жахлівы сон — 14 жніўня».
Паводле афіцыйных звестак Міністэрства аховы здароўя, па стане на 11 лютага ў Беларусі пацверджана 263 551 выпадак каранавіруса (1692 за апошнія суткі), ачунялі і выпісаны 252 068 (1990 за апошнія суткі) пацыентаў, памёрлі 1820 чалавек (9 за апошнія суткі).
Новы сувенір у выглядзе "раскладанкі" са знакавымі аб'ектамі Гродна ствараюць улады. Яго выканаюць у выглядзе…
Некалькі сотняў Дзядоў Марозаў, Снягурак, сабачак, вавёрачак і разнастайных іншых персанажаў 20 снежня прайшлі ад…
Трохпакаёвая кватэра знаходзіцца на вуліцы Савецкіх Пагранічнікаў. Сцены ў ёй абвешаныя рэпрадукцыямі, дзвярныя праёмы выкананы…
Спецыяльнае праграмнае забеспячэнне для сачэння за актыўнасцю ў камп'ютарах закупляе Гродзенскае агенцтва па дзяржаўнай рэгістрацыі…
У Гродне рэканструююць тэрыторыю, прылеглую да вадаёма па вул. Рэпіна. Там жа ўладкуюць дзіцячую інклюзіўную…
У Гродне адкрылася выстава, прысвечаная мясцоваму ўраджэнцу мастаку Льву Баксту. Экспазіцыю размясцілі ў харальнай сінагозе,…