Навіны

Лукашэнка: Мы не можам адмяніць парад … Людзі скажуць, што мы спужаліся

Парад у гонар 75-годдзя Перамогі хутчэй за ўсё не адменяць. Аляксандр Лукашэнка, выступаючы на ​​нарадзе па эпідэміялагічнай сітуацыі 3 траўня, патлумачыў, чаму ён не можа яго адмяніць.

— Павінен сказаць, што мы не можам адмяніць парад. Проста не можам. Я доўга над гэтым думаў, — цытуе прэзідэнта belta.by.

Лукашэнка адзначыў, што ўдзельнікі вайны «паміралі, можа быць, і ад вірусаў, іншых хвароб, але яны гэта не адчувалі часам». «Паміралі яны дзеля нас, як бы гэта пафасна ні гучала», — сказаў ён.

— І падумайце, што скажуць людзі. Можа, не адразу, праз дзень, праз два пасля гэтага, — скажуць, што спалохаліся, — заявіў кіраўнік дзяржавы.

Пры гэтым Аляксандр Лукашэнка сказаў, што «нікога цягнуць на гэтае мерапрыемства не трэба». «Не хочуць людзі, баяцца, берагуць здароўе — мы гэта зразумеем. Дастаткова сёння жадаючых — тысячы і тысячы людзей хочуць, каб гэтае мерапрыемства прайшло», — падкрэсліў ён.

«Мяне вельмі хвалюе, што людзі не ўхваляць, калі мы, спалохаўшыся, разбредемся па норах. І наогул, Беларусь — гэта жывы помнік той вайны. І я думаю, што ў гэты дзень тут маглі б прысутнічаць прадстаўнікі ўсіх дзяржаў», — дадаў кіраўнік дзяржавы.

Агулам прэзідэнт упэўнены, што парад — гэта не самае небяспечнае з пункту гледжання эпідэміёлагаў і вірусолагаў мерапрыемства.

Эпідэміёлаг: гэта як баль падчас чумы

Вядучы навуковы супрацоўнік цэнтра эпідэміялогіі і мікрабіялогіі ім. Гамалеі Віктар Ларычаў лічыць неабходным адгаварыць беларусаў ад наведвання масавага мерапрыемства ў перыяд пандэміі, паведамляе govoritmoskva.ru.

«Няма тут ніякай доблесці ў правядзенні параду, гэта як баль падчас чумы. Няма доблесці, гэта глупства. Калі паглядзець на Расею, людзі старэйшыя за 65 гадоў у нас абмежаваныя ў перасоўванні, яны сядзяць дома, яны выконваюць гэтыя патрабаванні. Гэта прывяло да таго, што ў нас хворых сярод пажылых практычна няма. Іх вельмі мала. Гэта паказчык таго, што, калі вы будзеце абмяжоўваць знаходжанне людзей у калектывах — гэта дапамагае змагацца з эпідэміяй, а значыць, вядома, такіх мерапрыемстваў буйных лепш не рабіць. На парадзе вельмі цяжка будзе кантраляваць дыханне, адны будуць у масках, іншыя не. У такой сітуацыі будзе вельмі цяжка пракантраляваць, лягчэй заразіцца нашмат».

Раней Сусветная арганізацыя здароўя апублікавала рэзюмэ па выніках місіі ў Беларусі. Спецыялісты адзначылі, што наша краіна ўступіла ў новы этап эвалюцыі пандэміі COVID-19 з перадачай інфекцыі сярод насельніцтва. Сярод галоўных рэкамендацый — перанос ўсіх масавых збораў людзей, уключна са спартыўнымі, культурнымі, палітычнымі і рэлігійнымі мерапрыемствамі.

Каардынатарка ААН у Беларусі заклікала ўлады неадкладна выканаць рэкамендацыі СААЗ

Брусэль: Беларусь атрымае дапамогу ў барацьбе з COVID-19, калі будзе выконваць рэкамендацыі СААЗ

Паводле афіцыйных звестак Міністэрства аховы здароўя, па стане на 11 лютага ў Беларусі пацверджана 263 551 выпадак каранавіруса (1692 за апошнія суткі), ачунялі і выпісаны 252 068 (1990 за апошнія суткі) пацыентаў, памёрлі 1820 чалавек (9 за апошнія суткі).

Падзяліцца

Апошнія запісы

Гродзенскага актывіста Ежы Грыгенчу завочна асудзілі на 6 гадоў калоніі

Гродзенскі абласны суд прызнаў Ежы Грыгенчу вінаватым паводле чатырох крымінальных артыкулаў. Яму прызначылі шэсць гадоў…

21 лістапада 2024

Блогер з Гродна Аляксей Саўко з’явіўся ў майцы «Команда Путина»

Блогер з Гродна Аляксей Саўко з ростам у 136 см апублікаваў фота ў футболцы “Команда…

21 лістапада 2024

У Гродне з’явіўся першы 3D-экран — яго размясцілі на фасадзе Triniti

Экран вышынёй 7 метраў з’явіўся на фасадзе гандлёва-забаўляльнага цэнтра Triniti на праспекце Янкі Купалы. Гэта…

21 лістапада 2024

Белстат: Турыстаў у Гродзенскай вобласці стала менш у 20 разоў. Тлумачым, чаму насамрэч сітуацыя значна лепш

Гродзенская вобласць страціла лідарскую пазіцыю па колькасці арганізаваных турыстаў. Цяпер сярод найбольш папулярных напрамкаў —…

21 лістапада 2024

КДБ увёў у Гродне рэжым контртэрарыстычнай аперацыі

Аперацыя праводзіцца на тэрыторыі Гродна і Гродзенскага раёна ў рамках камандна-штабных вучэнняў сілавікоў. На час…

21 лістапада 2024

«Ледзь галаву не адрэзала». Байкеры ў лесе Гродна знайшлі пастку з дроту — у справу ўмяшалася міліцыя

Байкеры выявілі ў Пышках дрот, нацягнуты на ўзроўні шыі. Відэа яны размясцілі ў TikTok. "Вось…

20 лістапада 2024