На 4 траўня ў Беларусі пацверджана 17 489 выпадкаў каранавіруса, паведамляе Міністэрства аховы здароўя. За ўвесь перыяд распаўсюджвання інфекцыі на тэрыторыі Беларусі ачунялі і выпісаныя 3259 пацыентаў, 103 чалавекі з выяўленым раней COVID-19 памерлі.
За суткі пацверджана 784 новых выпадкаў COVID-19, чатыры чалавекі памерлі, 63 чалавекі ачунялі і выпісаныя. Колькасць новых пацверджаных выпадкаў падае другі дзень: 2 траўня было выяўлена 911 выпадкаў, 3 траўня — 877.
Па звестках Міністэрства аховы здароўя, смяротнасць ад каранавіруса ў Беларусі практычна не змяняецца з 9 красавіка, калі было пацверджана 1486 выпадкаў хваробы: цягам амаль месяца на суткі памірала 3−4 чалавекі (мінімум — 2, рэдка — 5 чалавек).
Колькасць пацверджаных выпадкаў складае 8,2% ад колькасці праведзеных тэстаў. Усяго праведзена 211 369 тэстаў на каранавірусную інфекцыю (за апошнія суткі - 7130).
У заражаных каранавірусам выявілі новы сімптом
Лукашэнка: Мы не можам адмяніць парад … Людзі скажуць, што мы спужаліся