«Лаўка Тызенгаўза» з’явіцца ў польскай Саколцы ў межах сумеснага з Гроднам трансгранічнага праекта «Шлях Тызенгаўза».
Улады Саколкі выбралі праект лаўкі сярод пяці прапановаў, якія ўдзельнічалі ў конкурсе, піша isokolka.eu.
Як паведамлялі раней, у межах праекта «Шлях Тызенгаўза» лаўкі з постаццю Антонія Тызенгаўза павінны з’явіцца ў абодвух гарадах-удзельніках праекта. Яны будуць азначаць пачатак і канец турыстычнага шляху, які злучыць Саколку і Гродна. Пісалі, што ў Гродне Тызенгаўз будзе трымаць у руках карту горада, а побач будзе стаяць кароль Станіслаў Аўгуст, а ў Саколцы побач з Тызенгаўзам, які будзе таксама з картай, будзе стаяць «жыд з гаманцом, які будзе плаціць за тое, каб горад развіваўся». У варыянце, які перамог у конкурсе ў Саколцы, постаці яўрэя няма.
Агульны бюджэт трансгранічнага праекта — 2 139 254 еўра, з якіх фінансаванне Еўрапейскага саюза — 1 925 329 еўра. У Гродне за гэтыя грошы рэстаўруецца былы будынак архіва на плошчы Тызенгаўза — частка комплексу Гарадніцы канца 18 ст. Пасля рэканструкцыі ўсярэдзіне будзе музычны салон, галерэя, кавярня і зала для афіцыйных прыёмаў. Адноўлены будынак пяройдзе ў распараджэнне аддзела спорту і турызму Гродзенскага райвыканкама. У Саколцы ў межах праекта таксама рэстаўруюць камяніцу канца 18 ст.
Антоній Тызенгаўз — заслужаная постаць не толькі для Гродна. Дзякуючы яму развівалася і Саколка — была закладзеная рынкавая плошча, пабудаваныя шматлікія камяніцы. Развіваліся і іншыя мясцовасці на Падляшшы: напрыклад, у Крынках з’явілася ўнікальная шасцівугольная рынкавая плошча.
Раней Дом быту на Замкавай, 4 спрабавалі прадаць ужо чатыры разы. У час аўкцыёну, які…
У Threads беларус Дзяніс выказаў здзіўленне наконт таго, што ў гасцініцах і гатэлях Гродна ўсе…
Уладальніцу гродзенскага бара аштрафавалі на 210 рублёў за парушэнне начнога рэжыму працы. Аднак у цэнтры…
Новая ўстанова з'явілася ў старажытным доме на Горкага, 47А. Кавярня “Zолото” ужо працуе ў тэставым…
Уладальнікі "Гарадзенскай кавярні", якая знаходзіцца на вуліцы Маркса, 5, прадаюць установу і з'язджаюць з Гродна.…
Нагодай для гэтага стала абнаўленне гарадскіх пляжаў і неабходнасць абараніць іх ад вандалаў. Зараз на…