У Гродзенскай інфекцыйнай бальніцы ні адзін з 220 супрацоўнікаў не заразіўся каранавірусам. Сродкамі індывідуальнай абароны медыкі забяспечаны ў поўнай меры, сцвярджае галоўны ўрач. У дзень выкарыстоўваецца прыкладна 90 «супрацьчумных» касцюмаў, паведамляе sb.by.
Персанал першапачаткова адчуваў сябе ўпэўнена і ў бяспецы, паколькі быў падрыхтаваны, навучаны аж да прыняцця залікаў па метадах і алгарытмах абароны ад каранавіруса, паведамляе Сяргей Ціхановіч, галоўны ўрач Гродзенскай абласной інфекцыйнай клінічнай бальніцы.
Інфекцыйная бальніца цалкам перапрафіліравана пад прыём пацыентаў з каронавірусам. Першы такі пацыент з пацверджаным дыягназам сюды паступіў 11 сакавіка. На канец красавіка пацыентамі Гродзенскай інфекцыйнай бальніцы з пацверджаным дыягназам «каранавірус» сталі 140 чалавек. Выпісаліся пасля поўнага выздараўлення 22 пацыента. Выпадкаў, якія скончыліся б смерцю хворага каранавірусам, тут не было.
Паводле афіцыйных звестак Міністэрства аховы здароўя, па стане на 11 лютага ў Беларусі пацверджана 263 551 выпадак каранавіруса (1692 за апошнія суткі), ачунялі і выпісаны 252 068 (1990 за апошнія суткі) пацыентаў, памёрлі 1820 чалавек (9 за апошнія суткі).
З 15 траўня па 1 чэрвеня ў Гродне пройдзе Gastrofest. Паспрабаваць сэты ў кавярнях і…
У Ваўкавыску паабразалі гарадскія дрэвы, а некаторыя і прыбралі зусім. Гарадская камунальная гаспадарка апраўдалася перад…
У вялікай харальнай сінагозе ў Гродне знеслі ўнутраную перагародку паміж вестыбюлем і малельнай залай. На…
На закупку кнігі "Наш Президент" у Гродне выдаткуюць 28 080 рублёў ($ 9190). Іх купяць…
На Румлёўскім праспекце ў Гродне ўзвядуць транспартную развязку. Грунт у раёне абследуюць на заражанасць насеннем…
У мікрараёне Фолюш у Гродне ўзвядуць парк адпачынку. Яго хочуць зрабіць камфортным для моладзі і…