Гродзенцы прапануюць замяніць бетонны плот на Будзёнага на жывую загарадзь. Такая петыцыя з’явілася ў інтэрнэце. 12 траўня яе накіруюць у Гродзенскі гарвыканкам. Пакуль пад петыцыяй восем подпісаў.
Стваральнікі петыцыі лічаць, што бетонны плот у дадзеным месцы не нясе карыснай функцыі і эстэтычна не пасуе цэнтру горада. Плот просяць дэмантаваць, а на яго месцы стварыць жывую агароджу з кустоў і дрэў.
Гродзенцы спасылаюцца на арт. 41 Закона «Аб мясцовым кіраванні і самакіраванні ў Рэспубліцы Беларусь». Яна сцвярджае, што выканкамы ў межах сваёй кампетэнцыі могуць арганізоўваць працу па добраўпарадкаванні і азеляненні тэрыторый.
Бывшее железнодорожное депо на Буденного готовят к реконструкции
На скрыжаванні вуліц Будзёнага і Студэнцкай з’явіцца офісны цэнтр, а ў перспектыве на тэрыторыі з’явяцца таксама новая гасцініца і студэнцкі інтэрнат.
Гарадскія ўлады нарэшце пачалі распрадаваць вызвалены яшчэ 10 гадоў таму ўчастак, які калісьці займала першая Гродзенская электрастанцыя. Так што вуліца Студэнцкая стане найважнейшай пешаходнай артэрыяй ад цэнтра да чыгуначнага вакзала.
Пасля адкрыцця праходу па ёй Студэнцкая стане сапраўднай часткай турыстычнага цэнтра горада. Напрыклад, стане магчымым выкарыстоўваць для турыстычных аўтобусаў вялікую стаянку ля вакзала. Усяго 300 метраў ад яе пешшу — і ты ля хаткі Элізы Ажэшкі і праваслаўнага сабора — у самым цэнтры Гродна.
Улица Студенческая перестанет быть тупиковой: почему это очень хорошо для гродненцев и туристов
З 15 траўня па 1 чэрвеня ў Гродне пройдзе Gastrofest. Паспрабаваць сэты ў кавярнях і…
У Ваўкавыску паабразалі гарадскія дрэвы, а некаторыя і прыбралі зусім. Гарадская камунальная гаспадарка апраўдалася перад…
У вялікай харальнай сінагозе ў Гродне знеслі ўнутраную перагародку паміж вестыбюлем і малельнай залай. На…
На закупку кнігі "Наш Президент" у Гродне выдаткуюць 28 080 рублёў ($ 9190). Іх купяць…
На Румлёўскім праспекце ў Гродне ўзвядуць транспартную развязку. Грунт у раёне абследуюць на заражанасць насеннем…
У мікрараёне Фолюш у Гродне ўзвядуць парк адпачынку. Яго хочуць зрабіць камфортным для моладзі і…