Мастак Максім Карповіч на сцяне школы № 28 адлюстраваў кадэта і генерала. Малюнак спадабаўся не ўсім.
У школе ад каментарыяў адмаўляюцца.
Гродзенская мастацтвазнаўца Марына Загідуліна адзначыла, што праца выканана непрафесійна і няўзгодненая з радай па манументальным мастацтве.
«Гэта сучасная няўдалая інтэрпрэтацыя сацрэалізму на зададзеную тэму», — сказала мастацтвазнаўца.
За аснову роспісу мастак браў кадр з савецкага фільма «Афіцэры». У школе № 28 ёсць кадэцкія класы, таму замест савецкага сувораўца на роспісу быў намаляваны кадэт з генералам. А каб мясцовасць была больш пазнавальная, мастак намаляваў гродзенскі драмтэатр.
Гродзенцы сталі абмяркоўваць размалёўку ў фэйсбуку:
Наталля Паўленка: Все просто. Диалог: «Хочешь, мальчик, стать директором театра — иди в кадеты. Потом в войска. Дослужишься до подполковника — и, вуаля, ты — директор театра!» Гродненские реалии карьеры в культурном секторе.
Ірына Працко: Ну што там за дурында рулюе? Святыя ўгоднікі, пашкадуйце нашы вочы! І адкуль яно лезе гэта ‘хараство'?
Valentina Melnikova: Зачем к школе клеить милитаризм? Когда уже начнем гордиться мирной жизнью и дружбой с соседями, которые смелее и умнее нас? Нарисуйте десятиклассника который передает эстафету первоклашке, со школьным звонком. Нарисуйте дружбу!
Андрэй Яварэц: Вот есть у нас газета — «Вечерний Гродно». А данный мурал — идеальный образец «Советского Гродно»! Поскольку, драмтеатр как главный фон — архитектурное приобретение позднесоветского времени, а сама композиция из ветерана и юного будущего защитника родины — прямая копия кадра из фильма «Офицеры» с Василием Лановым. Жаль, что конструкт советского прошлого перекрывает и замещает все остальные пласты памяти Гродно о самом себе.
Віталь Будзько: Па кампазіцыі - неяк сумніўна абрэзана галава ветэрана. Па колеры — фігуры зліваюцца з расліннасцю і нечакана галоўнай дамінантай кампазіцыі аб’яўляецца драмтэатр, які нібыта антычны мегаліт выглядае з зялёнага хараства (магчыма настальгія па часах калі горад утапаў у зелені), ну і адпаведна ваенныя выглядаюць такімі сабе незаўважанымі партызанамі на варце нашай культурнай спадчыны. Дарэчы, нічога заганнага ня бачу калі нашых дзяцей выхоўваюць, як абаронцаў менавіта нашай Айчыны — нехта ж мусіць яе бараніць! Ну і павага за тое што нарэшце не проста панарама гораду)).
У школе роспіс плануюць афіцыйна адкрыць. Цяпер узгадняецца дата.
Гіды і экскурсаводы ў Беларусі цяпер павінны ведаць асновы дзяржаўнай ідэалогіі. Такое патрабаванне з'явілася ў…
Айцец Андрэй Крот з Гродна быў у дэлегацыі беларускіх святароў, якая сустрэлася з новым пантыфікам.…
Фатаграфія кабінкі для перапранання на пляжы ў Ласосна патрапіла ў рэдакцыю Hrodna.life. Драўляныя балкі ў…
Псіхолага і дырэктарку ліквідаванага Гродзенскага дзіцячага хоспісу Вольгу Вялічку выключылі са спісу дэлегатаў Каардынацыйнай Рады…
Мужчына вяртае ў гняздо буслам птушаня, якое выпала, - такое відэа ў апошні тыдзень набірае…
Гарадскі выпускны пройдзе 13 чэрвеня на Савецкай плошчы. Запланавана ўрачыстае шэсце і выступленні беларускіх артыстаў.…