Польшча яшчэ на 10 дзён — да 13 траўня — падоўжыла забарону ўезду іншаземцаў з прычыны пандэміі каранавірусу COVID-19. Адпаведнае рашэньне падпісаў 29 красавіка міністар унутраных спраў і адміністрацыі Марыюш Каміньскі, паведаміла С**бода са спасылкай на прэс-службу ведамства.

Уяжджаць могуць муж і жонка і дзеці грамадзян Польшчы, уладальнікі «карты паляка», асобы, якія маюць дыпляматычны статус, іншаземцы зь відам на жыхарства альбо дазволам на працу і некаторыя іншыя катэгорыі.

Паводле зьвестак польскага Міністэрства аховы здароўя на вечар 29 красавіка, у краіне выяўлена 12 640 інфікаваных COVID-19 (225 за апошнія суткі), памерлі 624 чалавекі (+18). Паправіліся 3 025 чалавек. Пратэставаныя 281,7 тысячы чалавек. Для параўнаньня, у Беларусі гэтыя паказчыкі на раніцу серады складалі 13 181, 84, 2 072 і 168 986 адпаведна.

Польшча закрыла мяжу 15 сакавіка — спачатку да 24 сакавіка, пасьля да 13 красавіка і да 3 траўня.

Як паведамляў БелаПАН, урад Расеі, дзе падобны захад быў уведзены 18 сакавіка з тэрмінам дзеяньня да 30 красавіка, прыняў рашэньне не адкрываць мяжы да паляпшэньня эпідэміялягічнай сытуацыі.

У сакавіку межы закрылі ўсе краіны — суседкі Беларусі: Украіна і Літва — да 11 траўня, Латвія — да 12 траўня. Беларусь сваёй мяжы не закрывала, аднак усе, хто ўяжджае, павінны два тыдні знаходзіцца на самаізаляцыі.

Паводле афіцыйных звестак Міністэрства аховы здароўя, па стане на 11 лютага ў Беларусі пацверджана 263 551 выпадак каранавіруса (1692 за апошнія суткі), ачунялі і выпісаны 252 068 (1990 за апошнія суткі) пацыентаў, памёрлі 1820 чалавек (9 за апошнія суткі).

Хроніка каранавіруса ў Гродне