Мастак Максім Карповіч на сцяне школы №28 адлюстраваў кадэта і генерала. Малюнак спадабаўся не ўсім.
У школе ад каментарыяў адмаўляюцца.
Гродзенская мастацтвазнаўца Марына Загідуліна адзначыла, што праца выканана непрафесійна і няўзгодненая з радай па манументальным мастацтве.
“Гэта сучасная няўдалая інтэрпрэтацыя сацрэалізму на зададзеную тэму”, – сказала мастацтвазнаўца.
За аснову роспісу мастак браў кадр з савецкага фільма “Афіцэры”. У школе №28 ёсць кадэцкія класы, таму замест савецкага сувораўца на роспісу быў намаляваны кадэт з генералам. А каб мясцовасць была больш пазнавальная, мастак намаляваў гродзенскі драмтэатр.
Гродзенцы сталі абмяркоўваць размалёўку ў фэйсбуку:
Наталля Паўленка: Все просто. Диалог: “Хочешь, мальчик, стать директором театра – иди в кадеты. Потом в войска. Дослужишься до подполковника – и , вуаля, ты – директор театра!” Гродненские реалии карьеры в культурном секторе.
Ірына Працко: Ну што там за дурында рулюе? Святыя ўгоднікі, пашкадуйце нашы вочы! І адкуль яно лезе гэта ‘хараство’?
Valentina Melnikova: Зачем к школе клеить милитаризм? Когда уже начнем гордиться мирной жизнью и дружбой с соседями, которые смелее и умнее нас? Нарисуйте десятиклассника который передает эстафету первоклашке, со школьным звонком. Нарисуйте дружбу!
Андрэй Яварэц: Вот есть у нас газета – “Вечерний Гродно”. А данный мурал – идеальный образец “Советского Гродно”! Поскольку, драмтеатр как главный фон – архитектурное приобретение позднесоветского времени, а сама композиция из ветерана и юного будущего защитника родины – прямая копия кадра из фильма “Офицеры” с Василием Лановым. Жаль, что конструкт советского прошлого перекрывает и замещает все остальные пласты памяти Гродно о самом себе.
Віталь Будзько: Па кампазіцыі – неяк сумніўна абрэзана галава ветэрана. Па колеры – фігуры зліваюцца з расліннасцю і нечакана галоўнай дамінантай кампазіцыі аб’яўляецца драмтэатр, які нібыта антычны мегаліт выглядае з зялёнага хараства (магчыма настальгія па часах калі горад утапаў у зелені), ну і адпаведна ваенныя выглядаюць такімі сабе незаўважанымі партызанамі на варце нашай культурнай спадчыны. Дарэчы, нічога заганнага ня бачу калі нашых дзяцей выхоўваюць, як абаронцаў менавіта нашай Айчыны – нехта ж мусіць яе бараніць! Ну і павага за тое што нарэшце не проста панарама гораду)).
У школе роспіс плануюць афіцыйна адкрыць. Цяпер узгадняецца дата.


