У Беларусі на 30 красавіка зарэгістравана 14 027 (+846) чалавек са станоўчым тэстам на COVID-19. Ачунялі і выпісаныя 2386 (+314) пацыентаў, у якіх раней быў пацверджаны дыягназ COVID-19, паведамляе Міністэрства аховы здароўя.
За ўвесь перыяд распаўсюджвання інфекцыі на тэрыторыі краіны памерлі 89 (+5) пацыентаў з шэрагам хранічных захворванняў з выяўленай каранавіруснай інфекцыяй.
Сутачны прырост на 30 красавіка склаў 846 чалавек. На 29 прырост складаў 973.
Колькасць заражаных складае 7,9% ад колькасці праведзеных тэстаў. Усяго праведзена 176 тыс. 625 тэстаў.
Колькі тых, хто захварэў, у Гродне і Гродзенскім раёне
Сітуацыю па рэгіёнах улады апошні раз агучвалі 24 красавіка. На той момант у Гродзенскай вобласці было зарэгістравана 347 выпадкаў COVID-19, у краіне — 8773 выпадкі. Колькі пацыентаў у Беларусі цяпер знаходзяцца на апаратах ШВЛ, невядома.
На 29 красавіка ў Гродне і Гродзенскім раёне зарэгістраваны 259 чалавек з пацверджаным дыягназам «каранавірус», паведаміў памочнік прэзідэнта — інспектар па Гродзенскай вобласці Іван Лаўрыновіч у час прамой лініі, піша sb.by.
Паводле афіцыйных звестак Міністэрства аховы здароўя, па стане на 11 лютага ў Беларусі пацверджана 263 551 выпадак каранавіруса (1692 за апошнія суткі), ачунялі і выпісаны 252 068 (1990 за апошнія суткі) пацыентаў, памёрлі 1820 чалавек (9 за апошнія суткі).