Свята-Раства-Багародзіцкі жаночы манастыр у Гродне зачынілі для наведванняў. Паводле інфармацыі Hrodna.life, захварэць маглі некалькі манашак, магчыма, у выніку кантактаў з кляштарам у Жыровічах. Афіцыйна пра ўспышку Covid-19 у манастыры не паведамляюць.

У манастыры знаходзіцца пастаянна каля 20 манашак. Казалі, быццам ігумення манастыра Гаўрыіла знаходзіцца ў шпіталі, аднак яна гэта абвергла. «Я сама кантакт першага ўзроўню — і на каранціне да другога траўня», — расказала яна T*T.BY.
На ўваходзе вісіць абвестка, у якой гаворыцца: «У нашай святой абіцелі ўсё спакойна».

Паводле афіцыйных звестак Міністэрства аховы здароўя, па стане на 11 лютага ў Беларусі пацверджана 263 551 выпадак каранавіруса (1692 за апошнія суткі), ачунялі і выпісаны 252 068 (1990 за апошнія суткі) пацыентаў, памёрлі 1820 чалавек (9 за апошнія суткі).