Такія меры зьвязаныя з пандэміяй каранавірусу. Раней у гэты сьпіс ужо былі ўключаныя ЗША, Кітай, Паўднёвая Карэя і краіны ЭЗ, >піша С**бода.
Японія праз пандэмію каранавірусу пашырыла сьпіс краін, адкуль забаронены ўезд, уключыўшы ў яго Беларусь, Расею, Ўкраіну і яшчэ 11 краін Блізкага Ўсходу, Афрыкі і Лацінскай Амэрыкі. Адпаведнае рашэньне зацьвердзіў у панядзелак урадавы штаб па мерах супраць каранавірусу.
«Меры ў дачыненьні да гэтых 14 краін набудуць моц з 29 красавіка», — заявіў па выніках пасяджэньня прэм’ер-міністар Японіі Сіндза Абэ.
Таксама кіраўнік урада зацьвердзіў працяг прыпыненьня выдачы віз усім замежнікам да канца траўня.
Тым, хто быў у названых дзяржавах праездам на працягу двух тыдняў перад наведваньнем Японіі, таксама будзе адмоўлена ва ўезьдзе.