У Беларусі ўнеслі змены ў парадак перамяшчэння праз мяжу тавараў для асабістага карыстання. Адпаведны ўказ (№ 146 ад 24 красавіка) падпісаў кіраўнік дзяржавы. Ім адмяняюцца месячныя нормы перасылкі тавараў у міжнародных паштовых адпраўленнях і дастаўкі тавараў перавозчыкам фізасобам — 200 еўра і 31 кг у сукупнасці.
Аднак, як і раней, будуць дзейнічаць разавыя нормы: цана пасылкі не мусіць перавышаць 22 еўра, а вага — 10 кг, піша euroradio.fm са спасылкай на прэс-службу прэзідэнта.
Дакумент адмяняе нормы бяспошліннага ўвозу тавараў у багажы — 300 еўра і 20 кг, калі фізасоба ўязджае ў нашу краіну наземным транспартам часцей за адзін раз за тры месяцы.
Указ пачне дзейнічаць з траўня 2020-га.