Футбалісты «Нёмана» 24 красавіка ў Гродне абыгралі «Энергетык-БДУ» — 3:0. Галамі адзначыліся Гегам Кадзімян і Павел Забелін, які аформіў дубль.
Усе свае галы падапечныя Ігара Кавалевіча забілі ў другім тайме. Гегам Кадзімян на 66-й хвіліне адкрыў лік пасля таго як у штрафной суперніка перакінуў брамніка. Праз чатыры хвіліны перавагу жоўта-зялёных павялічыў Забелін, які моцным ударам паразіў вароты «студэнтаў». А ўжо на 82-й паўабаронца афарміў дубль і тым самым паставіў кропку ў матчы.
У матчы супраць мінчан Забелін забіў нагой і галавой.
«Нёман» — «Энергетык» — 3:0
Пасля перамогі над «Энергетыкам-БДУ» каманда Ігара Кавалевіча паднялася на 8-е месца ў турнірнай табліцы і мае ў сваім актыве 8 ачкоў.