Да 24 красавіка ў Гродзенскай вобласці было менш выпадкаў заражэння каранавірусам, чым у іншых рэгіёнах. На цяперашні момант Гродзеншчына абышла Брэсцкую вобласць па заражаных. У нас зарэгістравана 347 выпадкаў каранавіруса, у суседзяў - 339.

З 20 красавіка колькасць заражаных на Гродзеншчыне вырасла ў 1,9 разы. 22 красавіка стала вядома, што ў бальніцу з манастыра і семінарыі ў Жыровічах дастаўлены 41 чалавек. Але лекары сцвярджаюць, што гэта кантакты першага ўзроўню.

В больницу из монастыря и семинарии в Жировичах доставлен 41 человек

17 красавіка падчас візіту ў Лідскі раён Лукашэнка пахваліў Уладзіміра Краўцова, старшыню Гродзенскага аблвыканкама:

— Па заразе, ведаю, лепш за іншыя вобласці выглядаеце. Пакуль малайцы. Але расслабляцца ні ў якім выпадку нельга.

У Беларусі на 24 красавіка зарэгістравана 8773 чалавекі са станоўчым тэстам на COVID-19. Ачунялі і выпісаныя 1120 пацыентаў, у якіх раней быў пацверджаны дыягназ COVID-19, паведамляе Міністэрства аховы здароўя.

В Беларуси зарегистрировали 8773 человек с коронавирусом. Что на Гродненщине?

Хроніка каранавіруса ў Гродне

Перадрук матэрыялаў Hrodna.life магчымая толькі з пісьмовага дазволу рэдакцыі. Кантакт info@hrodna.life