З 23 красавіка адкрыюць рух па вуліцы Вялікай Траецкай. З 29 красавіка там пусцяць тралейбусы. Пакуль рух адкрыты на тры тыдні, да кладкі верхняга пласта асфальту. Такое рашэнне прынята ў Гродзенскім гарвыканкаме.
Вуліца была закрытай з 2-га сакавіка. На гэтым тыдні пакладуць чарнавы пласт асфальту да перасячэння з вуліцай Віленскай. Праз тры тыдні пакладуць верхні пласт, будзе нанесеная разметка праезнай часткі і адкрыецца рух транспарту па ранейшай схеме.
Дарожныя будаўнікі замянілі ўсе падземныя камунікацыі і прывялі ў парадак каля 40 калодзежаў, распавёў «Гродзенскай праўдзе» першы намеснік старшыні Гродзенскага гарвыканкама Андрэй Жук. Праведзеныя падземныя абследаванні камунікацый, якія былі пракладзеныя пад вуліцай яшчэ ў даваенны час. Запланаваны капітальны рамонт астатніх амаль 400 метраў дарожнага пакрыцця і падземных камунікацый да пачатку вуліцы Віленскай.
Гродзенцы звярнулі ўвагу, што з будынка па вуліцы Ажэшкі, 42 знікла шыльда «Спорттавары». Instagram-акаўнт крамы…
Іміджавы фільм аб інвестыцыйнай прывабнасці Гродна задумалі ў гарвыканкаме. На яго выдаткуюць бюджэтныя грошы. Відэа…
У Гродне пачалі прадаваць «крамбл кукіс» — амерыканскае печыва з рознымі дадаткамі і салодкімі топінгамі.…
Сацсеткі панк-гурта з Гродна Dzieciukі і сам гэты надпіс у Беларусі прызналі "экстрэмісцкімі матэрыяламі". Паводле фармулёўкі…
У Гродне на продаж выставілі дом на 2-м Падольным завулку - па суседстве з рэстаранам…
Міліцыя Грjдзенскай вобласці маніторыла Інтэрнэт і занепакоілася "нацызмам" сярод школьнікаў. Яны "зігуюць", слухаюць музыку Трэцяга…