Адключэнні гарачай вады ў Гродне пераносяць. Ацяпленне могуць пачаць выключаць на днях

Праз каранавірус графік адключэнняў гарачай вады ў Гродне плануюць перагледзець, піша vgr.by. Выпрабаванні трубаў, запланаваныя на 22−24 красавіка, наогул перанясуць на год.

Што тычыцца сезонных прафілактычных адключэнняў, пакуль разглядаюць перанос тэрмінаў толькі для першай зоны.

У Гродне гарачую ваду павінны пачаць адключаць з 13 траўня — з мікрараёнаў Дзевятоўка, Грандзічы, раёна вуліц Мендзялеева, Шчорса і Пралетарскай. Зараз вырашаецца пытанне аб пераносе гэтых адключэнняў на канец лета — з 11 па 25 жніўня.

Ужо вядома, што адключэнне гарачай вады на тры дні, з 22 па 24 красавіка, для выпрабаванняў труб на разліковую тэмпературу, перанясуць на наступны год. Пра гэта паведамілі ў Гродзенскіх цеплавых сетках.

16 красавіка стала вядома, што тэрміны адключэнняў рэкамендуе перанесці Міністэрства ЖКГ, бо без гарачай вады будзе складана выконваць неабходную гігіену падчас эпідэміі. Новы графік адключэнняў апублікуюць да 25 красавіка.

Калі адключаць ацяпленне

Міністэрства ЖКГ рэкамендавала пачаць адключаць ацяпленне ўжо з 23 красавіка — у адпаведнасці з умовамі надвор’я. Пра гэта паведаміў генеральны дырэктар гарадскога аб’яднання жыллёва-камунальнай гаспадаркі Дзмітрый Савашэвіч, піша grodnonews.by.

Рашэнне аб адключэнні ацяплення ў жылых дамах прымаюць мясцовыя ўлады, калі сярэднесутачная тэмпература паветра захоўваецца не менш за +8 градусаў.

Падзяліцца

Апошнія запісы

Беларускіх гідаў абавязалі ведаць асновы ідэалогіі

Гіды і экскурсаводы ў Беларусі цяпер павінны ведаць асновы дзяржаўнай ідэалогіі. Такое патрабаванне з'явілася ў…

14 мая 2025

Святар з Гродна сустрэўся з новым Папам Львом XIV

Айцец Андрэй Крот з Гродна быў у дэлегацыі беларускіх святароў, якая сустрэлася з новым пантыфікам.…

14 мая 2025

На пляжы ў Ласосна ўсталявалі «празрыстую» распранальню

Фатаграфія кабінкі для перапранання на пляжы ў Ласосна патрапіла ў рэдакцыю Hrodna.life. Драўляныя балкі ў…

14 мая 2025

Гродзенку Вольгу Вялічку выключылі з Каардынацыйнай Рады. Яна даведалася пра гэта выпадкова

Псіхолага і дырэктарку ліквідаванага Гродзенскага дзіцячага хоспісу Вольгу Вялічку выключылі са спісу дэлегатаў Каардынацыйнай Рады…

14 мая 2025

Беларус выратаваў бусляня і выклікаў хвалю спрэчак. Ці можна вяртаць птушанят у гняздо?

Мужчына вяртае ў гняздо буслам птушаня, якое выпала, - такое відэа ў апошні тыдзень набірае…

14 мая 2025

У Гродне пройдзе штогадовы гарадскі выпускны — будзе больш за 2,6 тыс. удзельнікаў

Гарадскі выпускны пройдзе 13 чэрвеня на Савецкай плошчы. Запланавана ўрачыстае шэсце і выступленні беларускіх артыстаў.…

13 мая 2025