У праграме «Неделя» на СТВ паказалі, як праходзяць рэйды лекараў, якія правяраюць пацыентаў на самаізаляцыі. Адзін з пацыентаў, які павінен быць на самаізаляцыі, з’ехаў у рэйс.
— А Іван Паўлавіч ёсць, не?
— Не, у рэйсе.
— Ён жа на рэжыме самаізаляцыі.
— Ён жа працуе, ён жа не па сваёй патрэбе. Ён возіць грузы. Камусьці ж вазіць грузы трэба. Вы павязеце грузы?
За парушэнні рэжыму самаізаляцыі прадугледжана адміністрацыйная адказнасць у выглядзе штрафу ці ў выглядзе адміністрацыйнага арышту да 15 сутак, а штраф — у памеры да 50 базавых велічынь. Верагодна, мужчыне пагражае штраф.
Раней медыкі расказвалі, як правяраюць самаізаляцыю. Двойчы на дзень па адрасах адпраўляюцца медыцынскія работнікі ўсіх гарадскіх паліклінік, супрацоўнікі занальнага цэнтра гігіены і эпідэміялогіі і міліцыі. У дзень яны могуць наведаць каля 200 адрасоў. Кажуць, гродзенцы выконваюць самаізаляцыю і не скардзяцца на самаадчуванне.
Між тым чытачы Hrodna.life пішуць, што іх самаізаляцыя выглядае не так, як яе паказваюць у СМІ.
— У першы дзень пра мяне нават не ўспомнілі. На другі дзень патэлефанавала участковая доктарка з паліклінікі, спытала, ці сяджу дома, а потым сказала: «Ну, цяпер вы мне тэлефануеце кожны дзень і кажаце пра сваё самаадчуванне», — кажа хлопец, аб якім Hrodna.life пісаў раней і які павінен выконваць каранцін.
У пракуратуры Мінска распавялі аб карных мерах, якія могуць пагражаць беларусам за ўхіленне ад самаізаляцыі. Інфекцыя, выкліканая каронавірусам COVID-19, уключаная ў пералік захворванняў, якія ўяўляюць небяспеку для здароўя насельніцтва. Таксама 25 сакавіка Саветам Міністраў Беларусі прынята рашэнне адносна мер па прадухіленні завозу і распаўсюджвання інфекцыі.
Паводле 16.8 КаАП, парушэнне санітарных нормаў і правілаў, гігіенічных нарматываў цягнуць за сабой штраф да 30 базавых велічынь (810 рублёў), на ІП — да 200 БВ (5 400 рублёў), а на юрыдычную асобу — да 500 БВ (13 500 рублёў). Крымінальная адказнасць за распаўсюджванне каронавіруса ў Беларусі не прадугледжана.
"Пяльменная 1961" пачала працу на Савецкай, 23 у суботу, 22 лютага. Установа адкрылася на тым…
Шматгадзінныя чэргі, перфаратар і два акенца на рэгістрацыю. Дзяўчына схадзіла ў Гродзенскае агенцтва па дзяржаўнай…
Прадпрыемства "Гродна Азот" 12 лютага ў Telegram-канале анансавала конкурс да Дня роднай мовы. Да самога…
Палітзняволены з Гродна Кірыл Кетурка скончыў жыццё самагубствам у Цэнтры ўтрымання пад вартай у Варшаве-Служэўцы…
Былому сенатару і дырэктару «Краснасельскбудматэрыялы» Уладзіміру Кісялёву пагражае да трох гадоў калоніі за разгалашэнне службовай…
"Малочны Мір" абавязалі змяніць назву для серыі глазураваных сыркоў. Пасля чыёсьці скаргі ў Міністэрства антыманапольнага…