Фота: pixabay.com
Па дадзеных на панядзелак 20 красавіка зарэгістравана 6264 станоўчых тэсту на COVID-19: у Брэсцкай вобласці — 185, Віцебскай — 1504, Гомельскай — 322, Гродзенскай — 176, Мінскай — 789, Магілёўскай — 265, Мінску — 3023, паведамляе Міністэрства аховы здароўя.
На раніцу суботы (18 красавіка) было зарэгістравана 518 новых выпадкаў, на раніцу нядзелі (19 красавіка) — 510, за апошнія суткі - 457. Такім чынам, з пятніцы на панядзелак зарэгістравалі 1485 новых выпадкаў.
Выпісаныя 514 чалавек. У асаблівай увазе спецыялістаў у сувязі з цяжарам захворвання маюць патрэбу 92 чалавекі. Памёр 51 пацыент з шэрагам хранічных захворванняў з выяўленай каранавіруснай інфекцыяй.
З пачатку лютага ў Беларусі праведзена 102 556 тэстаў на каранавірусную інфекцыю. У кругласутачным рэжыме спецыялісты лабараторый, якія адкрыты як у рэспубліканскіх навукова-практычных цэнтрах і ў цэнтрах гігіены, эпідэміялогіі і грамадскага здароўя, так і ў прыватных медыцынскіх цэнтрах, праводзяць праверку тэстаў на COVID-19. На гэтым тыдні пачынаецца ўкараненне экспрэс-тэстаў у амбулаторным і стацыянарным звяне.
У Расіі - 47 121 заражаных на 146 745 098 чалавек насельніцтва;
Ва Украіне — 5 710 на 41 902 416;
У Польшчы — 9 453 на 38 659 927;
У Літве — 1 326 на 2 793 000;
У Латвіі-739 на 1 905 800.
У Гродне пачалі прадаваць «крамбл кукіс» — амерыканскае печыва з рознымі дадаткамі і салодкімі топінгамі.…
Сацсеткі панк-гурта з Гродна Dzieciukі і сам гэты надпіс у Беларусі прызналі "экстрэмісцкімі матэрыяламі". Паводле фармулёўкі…
У Гродне на продаж выставілі дом на 2-м Падольным завулку - па суседстве з рэстаранам…
Міліцыя Грjдзенскай вобласці маніторыла Інтэрнэт і занепакоілася "нацызмам" сярод школьнікаў. Яны "зігуюць", слухаюць музыку Трэцяга…
Дыялогавая пляцоўка для бізнесменаў з Беларусі і Польшчы прайшла ў Гродне 25 красавіка. Мясцовыя ўлады…
Гродзенцы не ацанілі новыя канструкцыі для кветак на Савецкай. У красавіку на пешаходнай вуліцы ўсталявалі…