Навіны

Што адбываецца на Скідзельскім рынку, дзе зачынілі кафэ і адправілі дырэктара на каранцін

Каранавірус знайшлі на Цэнтральным (Скідзельскім) рынку ў Гродне. Закрыты некалькі прадуктовых магазінаў і кафэ, некаторыя супрацоўнікі рынку ізаляваныя.

Што адбылося на Скідзельскім рынку?

У Гродзенскім абласным цэнтры гігіены, эпідэміялогіі і грамадскага здароўя Hrodna.life пацвердзілі інфармацыю пра сітуацыю на Скідзельскім рынку.

«Там закрылі некалькі аб’ектаў. Гэта не толькі крамы, але і кафэ, чабурэчная ды піражковая. Там адна жанчына кантактная па каранавірусу, цяпер яны ўсе на самаізаляцыі», — распавядае загадчыца аддзела гігіены Марыя Руфкіна.

Яна назвала эпідсітуацыю на рынку неспрыяльнай: пакупнікам варта паменш туды хадзіць. Паводле яе слоў, Цэнтр гігіены прапануе прыпыніць дзейнасць рынку: не толькі прадуктовай часткі, але ўсіх пляцовак — верхняй і ніжняй. Зараз там скарацілі продаж мяса, рыбы і каўбас.

Унутраная пляцоўка Скідзельскага рынку, фота ілюстрацыйнае, grodnonews.by

Паводле інфармацыі Hrodna.life, спачатку зачынілі закусачную на рынку, там нібыта захварэла адна з супрацоўніц — яна кантактавала з захварэлым на каранавірус. Жанчына родам з Абухава, уся яе сям’я ізаляваная. Пра гэта нам паведаміла крыніца набліжаная да сям'і жанчыны.

Што з дырэктарам?

Паводле інфармацыі Hrodna.life на каранцін сышоў дырэктар Скідзельскага рынку. Гэта, магчыма, звязана з тым, што ён кантактаваў з загадчыцай Грандзіцкага рынку, якая тыдзень таму сышла на каранцін. Там санэпідэмстанцыя закрыла ўнутраную частку рынка з харчовымі кропкамі.

«Ёсць з адміністрацыі Скідзельскага рынку захварэлыя,
вызначаны іх кантакты першага ўзроўню. Усе яны ізаляваныя. Выязджалі супрацоўнікі санэпідэмстанцыі на рынак, сачылі за выкананнем у прадпрымальнікаў санітарна-эпідэміялагічных патрабаванняў. Ужо праведзена заключная дэзінфекцыя. Рынак працягвае працаваць, зачыненыя толькі некаторыя аб’екты», —
распавяла намеснік галоўнага лекара абласнога цэнтра гігіены і эпідэміялогіі Анжэла Верабей.

Як справы на іншых рынках горада?

На іншых рынках горада не было выяўлена выпадкаў захворвання на каранавирус. Усе рынкі пастаянна на кантролі ў эпідэміёлагаў.

Хроніка каранавіруса ў Гродне

Падзяліцца

Апошнія запісы

На могілках у Гродне з’явілася пліта расійскага салдата, які ваяваў супраць Украіны

Пліта Ведніка Леаніда Анатольевіча, які, верагодна, загінуў на вайне супраць Украіны, з'явілася ў калумбарыі на…

23 красавіка 2025

Як будзе выглядаць стогадовы дом у стылі канструктывізму на Міцкевіча пасля перабудовы: праект

Драўляны будынак у стылі канструктывізму 1930-х на Міцкевіча, 1 у Гродне перабудуюць у трохпавярховы гатэль…

23 красавіка 2025

У Гродне можна зрабіць здымак райка вока — паслуга падабаецца парам

Макраздымак райка (рус. - радужки) вока можна зрабіць у Гродне на вул. Будзённага. Закаханым прапануюць…

23 красавіка 2025

У Беларусі распрацуюць экскурсію па храмах і могілках Воранаўшчыны

У Нацыянальным агенцтве па турызме прапануюць распрацаваць экскурсію "Па святынях Воранаўшчыны". Аўтар зможа зарабіць 2820…

23 красавіка 2025

Дом быту ў Гродне прадалі на аўкцыёне з пятай спробы

Раней Дом быту на Замкавай, 4 спрабавалі прадаць ужо чатыры разы. У час аўкцыёну, які…

22 красавіка 2025

У гродзенскіх гатэлях амаль не засталося месцаў на травеньскія святы

У Threads беларус Дзяніс выказаў здзіўленне наконт таго, што ў гасцініцах і гатэлях Гродна ўсе…

22 красавіка 2025