Anna Shvets, pexels.com
Савет міністраў Беларусі 17 красавіка датэрмінова спыніў дзеянне пастановы ад 30 сакавіка № 184 «Аб часовых мерах па стабілізацыі сытуацыі на спажывецкім рынку». Раней было забаронена павышаць цэны больш як на 0,5% за месяц. Прычынай адмены назвалі стабілізацыю цэнавай сытуацыі.
Згодна з пастановай № 184 асобным міністэрствам і ведамствам даручалася не дапускаць росту адпускных цэн або тарыфаў на тавары і паслугі, што выпускаюцца ці аказваюцца падпарадкаванымі арганізацыямі, вышэй як на 0,5% штомесяц. Таксама нельга было дапускаць павышэння цэнаў або тарыфаў вышэй як на 0,5% штомесяц юрыдычным асобам усіх формаў уласнасці і ІП, якія вырабляюць, увозяць або прадаюць тавары, аказваюць паслугі на ўнутраным рынку. Павышэнне цэнаў вышэй за ўстаноўленую мяжу дапускалася толькі пасля ўзгаднення з камісіяй па пытаннях дзяржаўнага рэгулявання цэнаўтварэння пры ўрадзе.
Пастанова павінна была дзейнічаць да 30 чэрвеня, аднак дзелавая супольнасьць выступіла катэгарычна супраць паўсюднага кантролю за цэнамі, піша «Радыё С**бода». Такую ж пазіцыю заняла і Рада па развіцці прадпрымальніцтва — кансультатыўны орган пры прэзідэнце. На думку Рады, з улікам высокага імпартнага складніка ў структуры выдаткаў айчынных прадпрыемстваў паўсюдны кантроль цэнаў «справакуе адмову ад выпуску асобных відаў тавараў у сувязі з эканамічнай немэтазгоднасцю іх вытворчасці». Пасля рэзкага падзення цэн на нафту ў першай дэкадзе сакавіка беларускі рубель значна аслабеў да долара, у выніку імпарт пачаў даражэць. Гэта паставіла пад пагрозу выкананне гадавога плану па інфляцыі (ня больш за 5%).
Апошнім часам сітуацыя на валютным рынку крыху стабілізавалася, курс долара знізіўся.
Цяпер на працягу 90 дзён будуць рэгуляваць цэны толькі на 26 сацыяльна значных тавараў. Гэта прадугледжана пастановай Міністэрства антыманапольнага рэгулявання і гандлю ад 15 красавіка № 30.
Гіды і экскурсаводы ў Беларусі цяпер павінны ведаць асновы дзяржаўнай ідэалогіі. Такое патрабаванне з'явілася ў…
Айцец Андрэй Крот з Гродна быў у дэлегацыі беларускіх святароў, якая сустрэлася з новым пантыфікам.…
Фатаграфія кабінкі для перапранання на пляжы ў Ласосна патрапіла ў рэдакцыю Hrodna.life. Драўляныя балкі ў…
Псіхолага і дырэктарку ліквідаванага Гродзенскага дзіцячага хоспісу Вольгу Вялічку выключылі са спісу дэлегатаў Каардынацыйнай Рады…
Мужчына вяртае ў гняздо буслам птушаня, якое выпала, - такое відэа ў апошні тыдзень набірае…
Гарадскі выпускны пройдзе 13 чэрвеня на Савецкай плошчы. Запланавана ўрачыстае шэсце і выступленні беларускіх артыстаў.…