З 20 красавіка ў Польшчы пачнецца паступовая лібералізацыя існуючага каранціннага рэжыму. Яго плануюць адмяняць у чатыры этапы. Але даты этапаў ад другога да чацвёртага пакуль не называюць нават прыблізна, піша gazeta.pl.
«Мы павінны навучыцца жыць з эпідэміяй па меншай меры бліжэйшы год, паўтара, калі не два», — сказаў міністр аховы здароўя Польшчы Лукаш Шумоўскі падчас сумеснай з прэм’ер-міністрам Матэушам Маравецкім прэс-канферэнцыі ўвечары 16 красавіка.
На прэс-канферэнцыі члены ўрада прадставілі «новую нармальнасць» жыцця ў Польшчы. Яе часткай стане абавязак усіх прыкрываць у грамадскіх месцах рот і нос. Насіць маску альбо прыкрываць твар шалікам або хусткай трэба цяпер пастаянна ў грамадскім транспарце, на працы, у кафэ і рэстаранах, крамах і іншых месцах, дзе ёсць магчымасць каго-небудзь сустрэць.
Ёсць і выключэнні. Без маскі можа знаходзіцца дзіця да 4 гадоў, людзі, якім нельга закрываць твар з-за стану здароўя, вадзіцелі грамадскага транспарту, салдаты і святары ў час выканання службовых і рэлігійных абавязкаў.
Адмену абавязковага нашэння масак можна чакаць не раней,
чым з’явіцца вакцына ад каранавіруса, сказаў міністр Шумоўскі.
За парушэнне правілаў, усталяваных на час эпідэміі, у Польшчы караюць вялікімі штрафамі - ад 5 да 30 тыс. злотых (1,1−6,6 тыс. еўра).
У рамках нармалізацыі жыцця ў Польшчы з 20 красавіка зноў будуць адкрыты для прагулак лясы і паркі. Але гульнявыя пляцоўкі для дзяцей усё яшчэ застануцца зачыненымі. Можна будзе шпацыраваць па вуліцы, але з прыкрытым тварам і захаваннем дыстанцыі. Больш людзей адначасова пачнуць пускаць у крамы і касцёлы — па адным чалавеку на 15 кв.м. плошчы.
А вось мерапрыемствы і канцэрты дазволяць яшчэ не хутка. Матэуш Маравецкі сказаў, што лібералізацыя рэжыму эпідэміі, у залежнасці ад сітуацыі, можа адбывацца раз у адзін-два тыдні. Чарговыя рашэнні будуць залежаць ад дысцыплінаванасці грамадства.
У наступных кроках мяркуецца пашырыць магчымасці працы рамеснікаў і гандлю, напрыклад адкрыць у выхадныя будаўнічыя крамы, пазней будуць зноў адкрыты гасцініцы, але з абмежаваннямі, а таксама бібліятэкі, музеі і галерэі, яшчэ пазней — цырульні, рэстараны, крамы ў гандлёвых цэнтрах. Толькі на трэцім этапе,
даты якога ніхто яшчэ не може назваць, дашкольнікі і малодшыя школьнікі змогуць веруться ў дзіцячыя садкі і школы, а спартсмены будуць зноў удзельнічаць у невялікіх (да 50 чалавек) падзеях, без гледачоў. Значна пазней адновіцца праца ўсяго, што звязана з блізкім кантактам з людзьмі, напрыклад салонаў пірсінгу, цырульняў,
салонаў масажу і г. д.
Дакладнага графіка вяртання Польшчы да нармальнага жыцця пакуль урад прадставіць не ў стане.
Паводле дадзеных на вечар 16 красавіка ў Польшчы было 7918 заражаных каранавірусам, 774 чалавекі ачунялі, 314 памерла. Усяго было праведзена 169 тыс. тэстаў.
10 мая ў Польшчы павінны прайсці прэзідэнцкія выбары. Яны пакуль не былі адменены. Была ідэя правесці выбары па пошце.
Новы сувенір у выглядзе "раскладанкі" са знакавымі аб'ектамі Гродна ствараюць улады. Яго выканаюць у выглядзе…
Некалькі сотняў Дзядоў Марозаў, Снягурак, сабачак, вавёрачак і разнастайных іншых персанажаў 20 снежня прайшлі ад…
Трохпакаёвая кватэра знаходзіцца на вуліцы Савецкіх Пагранічнікаў. Сцены ў ёй абвешаныя рэпрадукцыямі, дзвярныя праёмы выкананы…
Спецыяльнае праграмнае забеспячэнне для сачэння за актыўнасцю ў камп'ютарах закупляе Гродзенскае агенцтва па дзяржаўнай рэгістрацыі…
У Гродне рэканструююць тэрыторыю, прылеглую да вадаёма па вул. Рэпіна. Там жа ўладкуюць дзіцячую інклюзіўную…
У Гродне адкрылася выстава, прысвечаная мясцоваму ўраджэнцу мастаку Льву Баксту. Экспазіцыю размясцілі ў харальнай сінагозе,…