Студэнты ГрДу імя Янкі Купалы будуць вучыцца аддалена. Пакуль гэта працягнецца з 20 красавіка па 8 мая. Пра гэта Hrodna.life паведаміў адзін са студэнтаў.
Як паведамляюць ва ўніверсітэце, гэта робяць «з мэтай стварэння бяспечных умоў пры арганізацыі навучальнага працэсу». Студэнтам прапануюць падаць заявы са згодай і гатоўнасцю асвойваць праграму аддалена. Іншагароднія студэнты, якія цяпер знаходзяцца дома, будуць вырашаць пытанне з заявай праз дэканат.
Кошт навучання ад удалёнкі не змяняецца.
Тэлеграм-каналы паведамляюць, што іншагародніх студэнтаў просяць не вяртацца ў горад да 8 мая.Тым часам дзеці з 20 красавіка пойдуць у школу.