Новости

Замест каранціну. У Беларусі стварылі петыцыю, каб 29 і 30 красавіка былі выхаднымі

На сайце petitions.by з’явілася петыцыя, якая прапануе зрабіць 29 і 30 красавіка непрацоўнымі днямі без адпрацоўкі. У такім выпадку ў Беларусі тыдзень з 27 па 3 траўня будзе цалкам непрацоўным. Гэта, як лічаць аўтары петыцыі, будзе вельмі дарэчы ва ўмовах распаўсюджвання каранавіруса і адсутнасці каранціну.

Рэч у тым, што 28 красавіка (аўторак) адзначаюць Радаўніцу, а 1 траўня прыпадае на пятніцу. 29 і 30 красавіка (серада і чацвер) — адзіныя два працоўныя дні пасярод тыдня.

«Напэўна, большасць людзей будуць браць той або iншы вiд адпачынку ў гэтыя дні як з прычыны марнасці такога працяглага працоўнага „тыдня“, так і ў сувязі з эпідэміялагічнай сітуацыяй у краіне, абумоўленай пандэміяй каранавіруса, каб не ўдзельнічаць у далейшым распаўсюдзе віруснай інфекцыі», — кажуць у петыцыі.

Паводле ацэнак аўтараў петыцыі, да таго часу агульная колькасць выпадкаў коронавируса ў краіне пераваліць за 30 тысяч. Пік эпідэміі Мінздароўя прагназуе на канец красавіка — пачатак траўня.

У гэтым годзе 8 сакавіка, 9 траўня і 7 лістапада, дзяржаўныя выхадныя дні ў Беларусі, прыпадаюць на суботы. Праз гэта ў 2020 годзе беларусам належыць толькі 6 дадатковых выхадных дзён (звычайна іх 9). У многіх іншых краінах, як адзначана ў петыцыі, у такіх выпадках дзяржава дае дадатковыя выхадныя.

Такім чынам, патрабуем зрабіць 29 і 30 красавіка непрацоўнымі без неабходнасці адпрацоўкі ў іншыя дні. Гэтая мера ўяўляецца нам справядлівай, цалкам апраўданай, мэтазгоднай, а таксама вельмі дарэчнай у тым выпадку, калі каранцін так і не будзе ўведзены.

Таксама аўтары прапануюць на заканадаўчым узроўні забараніць шасцідзённы працоўны тыдзень і замацаваць ўвядзенне дадатковых выхадных дзён без неабходнасці адпрацоўкі ў выпадку, калі святочны дзень выпадае на суботу або нядзелю.

Петыцыя будзе накіравана ў Адміністрацыю Прэзідэнта і ў Міністэрства працы і сацыяльнай абароны Рэспублікі Беларусь 15 красавіка.


В Беларуси — почти 3 тысячи зараженных коронавирусом. Еще три человека умерли

Падзяліцца

Апошнія запісы

Беларускіх гідаў абавязалі ведаць асновы ідэалогіі

Гіды і экскурсаводы ў Беларусі цяпер павінны ведаць асновы дзяржаўнай ідэалогіі. Такое патрабаванне з'явілася ў…

14 мая 2025

Святар з Гродна сустрэўся з новым Папам Львом XIV

Айцец Андрэй Крот з Гродна быў у дэлегацыі беларускіх святароў, якая сустрэлася з новым пантыфікам.…

14 мая 2025

На пляжы ў Ласосна ўсталявалі «празрыстую» распранальню

Фатаграфія кабінкі для перапранання на пляжы ў Ласосна патрапіла ў рэдакцыю Hrodna.life. Драўляныя балкі ў…

14 мая 2025

Гродзенку Вольгу Вялічку выключылі з Каардынацыйнай Рады. Яна даведалася пра гэта выпадкова

Псіхолага і дырэктарку ліквідаванага Гродзенскага дзіцячага хоспісу Вольгу Вялічку выключылі са спісу дэлегатаў Каардынацыйнай Рады…

14 мая 2025

Беларус выратаваў бусляня і выклікаў хвалю спрэчак. Ці можна вяртаць птушанят у гняздо?

Мужчына вяртае ў гняздо буслам птушаня, якое выпала, - такое відэа ў апошні тыдзень набірае…

14 мая 2025

У Гродне пройдзе штогадовы гарадскі выпускны — будзе больш за 2,6 тыс. удзельнікаў

Гарадскі выпускны пройдзе 13 чэрвеня на Савецкай плошчы. Запланавана ўрачыстае шэсце і выступленні беларускіх артыстаў.…

13 мая 2025