Фота: UDF.BY
Аляксандр Лукашэнка адзначыў, што кожныя суткі аналізуе сітуацыю з захворваннем у краіне. Зыходзячы з наяўнай інфармацыі і прадстаўленых графікаў, адзначаюцца пэўныя станоўчыя тэндэнцыі, паведамляе тэлеграм-канал Міністэрства аховы здароўя.
— Каранавірус — гэта нават не штуршок. Гэта тая атмасфера, у якой развіваюцца іх хранічныя хваробы. Вось у чым прычына. Таму я кажу, што ў нас чыста ад каранавіруса ні адзін чалавек не памёр. Мы змагаемся за кожнага чалавека, як я абяцаў. Вось за гэта я ўдзячны і Міністэрству аховы здароўя, і лекарам. Мы страсянулі ўсю сістэму аховы здароўя. Калі б мы вось так за кожнага не змагаліся, смерцяў было б больш.
«Гэта абсалютна паказальныя графікі, яны пра многае кажуць. Я задаволены тым, што мы практычна звялі да мінімуму ВРВІ (гэта сезонныя ўсе захворванні). Яны ў нас ужо пайшлі на спад. Лекары і Міністэрства аховы здароўя яшчэ раней мне з вопыту сказалі пра тое, што на спадзе ВРВІ даюць хвост пнеўманій. Гэта значыць пнеўманіі падчас падзення ВРВІ заўсёды павялічваліся. Я гэта бачу па графіку, у тым ліку ў гэтым годзе», — сказаў Аляксандр Лукашэнка.
«Я казаў, што гэты тыдзень да Вялікадня будзе паказальным для ўсёй краіны. Калі мы хаця бы ўтрымаемся на цяперашнім узроўні гэты тыдзень, значыць, мы перамаглі. Нам трэба гэты тыдзень напружыцца, што б не адбылося. Не таму, што ў нас катастрофа. Дзякуй богу, у нас яе няма. І гэта дзякуючы дактарам і людзям», — адзначыў Кіраўнік дзяржавы.
Айцец Андрэй Крот з Гродна быў у дэлегацыі беларускіх святароў, якая сустрэлася з новым пантыфікам.…
Фатаграфія кабінкі для перапранання на пляжы ў Ласосна патрапіла ў рэдакцыю Hrodna.life. Драўляныя балкі ў…
Псіхолага і дырэктарку ліквідаванага Гродзенскага дзіцячага хоспісу Вольгу Вялічку выключылі са спісу дэлегатаў Каардынацыйнай Рады…
Мужчына вяртае ў гняздо буслам птушаня, якое выпала, - такое відэа ў апошні тыдзень набірае…
Гарадскі выпускны пройдзе 13 чэрвеня на Савецкай плошчы. Запланавана ўрачыстае шэсце і выступленні беларускіх артыстаў.…
Заснавальніца рэкламнага агенцтва "На ўра" і ўдзельніца конкурсаў прыгажосці Лана Глумакова выпускае кнігу "Жаночы Магнетызм…