Як паведамляе крыніца ў Лідскай ЦРБ, адзін з тэстаў быў станоўчым. Хворы пераведзены ў інфекцыйнае аддзяленне і атрымлівае неабходнае лячэнне. Гэта мужчына ва ўзросце, піша bizlida.by.

Інфармацыю аб рэгістрацыі выпадку пацвердзілі па тэлефоне ў прыёмнай Лідскага цэнтра гігіены і эпідэміялогіі.

У Беларусі ўсяго праведзена больш за 64 тыс. тэстаў на каранавірусную інфекцыю. Для правядзення тэсціравання задзейнічана 17 лабараторый. Зарэгістравана больш за 2,5 тыс. чалавек з наяўнасцю COVID.